“Ці ёсьць у вас свой уласны горад дзяцінства? І ці можаце вы вось зараз у ім пабываць? Не ва ўспамінах, а наяве, у рэальнасьці? Яшчэ гадоў дваццаць таму старэйшыя людзі маглі на такое пытаньне толькі глыбака і скрушна ўздыхнуць, маўляў, ты ж ведаеш, была вайна, якая разбурыла ўсе нашы гарады дзяцінства. Таму і не засталося ад іх нічога. Але вось дзіўная рэч. Ужо 20-30 гадоў таму ніякай вайны не было, а і ў сёньняшняга пакаленьня сарака ды пяцідзесяцігадовых ёсьць усе падставы для таго самага глыбокага і скрушнага ўздыху. Выходзіць, справа тут зусім не ў вайне, а ў загадкавай беларускай схільнасьці да татальнага адмаўленьня ад усяго, што было да цябе. І калі нашы суседзі зь неверагоднай упартасьцю і ўсенародным уздымам аднаўлялі кожную разбураную вайной камянічку і нават цэлыя замкі ды палацы, дык у нас з такой самай упартасьцю разбуралі ўсё, што пасьля вайны засталося. Прыклад у гэтай справе, натуральна, паказвала сталіца. А ўжо ў меншых гарадах менскі досьвед асвойвалі зь перавыкананьнем. У гэтым сэнсе старажытнаму Мазыру не пашанцавала, можа быць, больш за ўсіх. Той, каму пашчасьціла прыйсьці на сьвет у гэтым найпрыгажэйшым зь беларускіх гарадоў, ня знойдзе сёньня ані дому, у якім жыў, ані вуліцы, на якой стаяў дом, ані высокай гары, пад якой праходзіла вуліца. На месцы колішняй цэнтральнай плошчы, дзе колісь стаяў стары рынак у атачэньні камяніц і дзе круглыя суткі віравала жыцьцё, сёньня пануюць пустата і бязьлюдзьдзе, быццам і сапраўды тут гадоў 20 таму прайшла вынішчальная і страшная вайна.
За свой 850-гадовы век гэты горад шмат разоў цалкам зьмяняў сваё аблічча. Цэнтар княства, павета, вобласьці, раёна, меў магдэбурскае права і найбуйнейшы ў Беларусі порт, бачыў пасаджаных на кол казакаў і войска Булак-Балаховіча. Быў горадам дрыгавіцкім, паляшуцкім, габрэйскім, савецкім і постсавецкім. За ўвесь гэты час амаль нязьменным заставаўся толькі ўнікальны мазырскі ляндшафт. Стромыя ўзгоркі ўздоўж вялікай ракі...
У гэтай загадкі пэрыядычнага вынішчэньня беларускіх гарадоў дзяцінства ёсьць некалькі вытлумачэньняў. Першае – гэта міграцыя насельніцтва, якое за паваенны час зьмянілася амаль цалкам. Найперш гэта тычыцца масавага выезду габрэяў, якія складалі ладную частку гарадзкога жыхарства. Другое – псыхалёгія ўчорашняга селяніна, які запанаваў у сёньняшнім горадзе. Вёсцы не зразумелыя такія паняткі як рэстаўрацыя ці дух даўніны. Трэцяе – гэта прымітывізм уяўленьняў гарадзкое ўлады, якая ня ведае прынцыпу гармоніі і замяняе яе прынцыпам парадку. Чым больш усё вакол роўнае і чыстае, гэта значыць, пустое, тым больш парадку. Іншы раз здаецца, што мы жывем у перакуленым сьвеце, бо, скажам, у Мазыры ў 1980-я гады галоўным ініцыятарам зносу зафіксаваных у рэестрах помнікаў гісторыі і архітэктуры было мясцовае аддзяленьне Таварыства аховы помнікаў. Сапраўды ж, перакулены сьвет. Можа быць, калі ён устане з галавы на ногі, разам адпадуць і ўсе тры пералічаныя мной прычыны. І тады вернуцца гістарычныя камяніцы на месца сёньняшніх мазырскіх пустак, якія выглядаюць так па-марсіянску ненатуральна, што цяжка паверыць у іх доўгае існаваньне ў такім выглядзе пры добрым розуме.
У сёньняшняй перадачы да 850-х угодкаў Мазыра, Зьміцер Бартосік адправіўся туды на пошукі гораду дзяцінства”.
(Бартосік: ) “Пра той Мазыр, якога ўжо няма, пра горад, што незваротна зьнік трыццаць гадоў таму, пра ягоных насельнікаў, іхныя норавы ды звычкі, пра гарадзкія гісторыі я размаўляю з рэдкім карэнным жыхаром Мазыра, які так і не пераадолеў прыцягненьня сваёй малой радзімы. Мой суразмоўца – мазырскі трамбаніст, колішні рэстаранны музыка і сёньняшні выкладчык музвучэльні, 55-гадовы Леанід Куперман”.
(Куперман: ) “Я карэнны мазыранін. І таму добра памятаю, як было ў тыя гады ў Мазыры. Вось гэтая вуліца, якая ляжыць паралельна рацэ Прыпяці, яна называлася Слуцкая вуліца. На ёй стаялі ўздоўж ракі прыватныя хаты, у асноўным гэта былі дамы аднапавярховыя. Мабыць, адзін-два дамы былі двухпавярховыя. А з правага боку стаялі таксама дамы прыватнага сэктару, але там ужо былі дамы з цэглы. Каля ракі стаяў стары рачны вакзал. Двухпавярховы, з буфэтам. На рацэ вельмі многа было транспарту. Былі водныя трамвайчыкі. Параходзікі невялікія, іх называлі “лапці”. За пяць капеек можна было ад моста на Пхоў заехаць. Перавозілі на пляж. Хадзілі такія ж “лапці” ў Нароўлю. Я памятаю, што вельмі цяжка было вытрымаць, калі едзеш. Калі супраць плыні, дык гэта марудна. 4-5 гадзін трэба было ехаць у Нароўлю на гэтым “лапці”...
– А сярод дзяцей было папулярна? Пракаціцца…
– Ну, канечне. Я памятаю, як сьвята, калі тата з мамай мяне бралі і мы ехалі на Пхоў на гэтым “лапці”. Высунесься з вакна, рукой памацаеш ваду. Гэта незабыўныя рэчы. А гарадзкі аўтамабільны транспарт… Былі таксі. У асноўным гэта былі “Победы”. Усе кіроўцы, якія сядзелі за рулём гэтых таксі, гэта былі футбалісты. У Мазыры была каманда “Аўтамабіліст”. Якая карысталася вялікім посьпехам. І дырэктар аўтапарку, такі быў Кандрацьеў Уладзімер Паўлавіч, ён з пашанай ставіўся да футболу, і ён усіх футбалістаў садзіў на таксі. Я памятаю быў такі Кастылёў. Кастыль яго мянушка была...
– Да любімага свайго гульца можна было сесьці ў таксі і разам зь ім пракаціцца...
– Канечне”.
(Бартосік: ) Першае адчуваньне, якое наведвае на сёньняшняй узьбярэжнай Прыпяці – як пуста! Пуста на рацэ, бо беларускае рачное параходзтва даўно знаходзіцца ў коме. Пустым, і ад таго яшчэ больш няўтульна агромным, здаецца Мазырскі рачны вакзал. Бэтонныя скрыні ўнівэрмагу і зачыненага рэстарану толькі дадаюць уражаньне, што знаходзісься зусім не ў вялікім, жывым горадзе, а ў адселеным Чарнобылі. І сярод гэтага вакуўму, як нідзе, хочацца слухаць размовы пра часы, калі тут было жыцьцё.
– Ці гучаў у 60-х гадах ідыш на вуліцах Мазыра?”
(Куперман: ) “У Мазыры пражывала многа габрэяў. Ва ўсялякім выпадку, я памятаю – куды ні ідзеш, паўсюль на ідыш размаўлялі. Мы, малейшыя, дык саромеліся гэтага. А ўздоўж ракі пад вечар зьбіраліся старыя габрэі. Там былі лаўкі. Яны сядалі і размаўлялі на ідыш. Пра жыцьцё гаварылі. Пра палітыку ніколі ніхто не размаўляў. Размаўлялі – у каго дзеці, у каго ўнукі, хто як жыве. Усе габрэі займаліся нейкім рамяством. Мой дзед быў цясьляр, бабка не працавала. У асноўным у Мазыры габрэі былі цесьляры, муляры, краўцы, шаўцы. Я памятаю, па вуліцы Слуцкай жыў такі стары шавец Карпман. Ён вельмі добра шыў касьцюмы. Да яго хадзілі... Гэта было за шчасьце, каб ён сшыў табе касьцюм. Я памятаю, як зараз, мой дзядзька... Дык ён яму самаму першаму сшыў касьцюм з клёшамі. Дык мы глядзелі, як на дзіва нейкае. І ніводнай складачкі не было на гэтым касьцюме".
– А старыя, якія зьбіраліся ля ракі, яны гэта рабілі з задавальненьнем?
– На ідыш размаўлялі? Яны для гэтага і зьбіраліся. І я памятаю, што вельмі многа негабрэяў ведалі габрэйскую мову. У мяне быў сусед, дзядзя Міша Бабіна. Дык ён размаўляў лепей, чым многія габрэі, на ідыш.
– А Вы ня памятаеце нейкіх слоў на ідыш?
– Я вельмі добра ведаю ідыш. А як жа?
– А як на ідыш будзе "Мазыр – прыгожы горад"?
– Мозыр шонэ штодт.
– Раскажыце пра мазырскія кавярні, калі такія былі...
– Былі, яны называліся закусачныя. Мелі вельмі цывільны від.
– Там не было брудна?
– Не было. І хадзілі туды такія вельмі нармальныя паважаныя людзі. Тады між людзьмі існавалі сьціплыя добрыя адносіны. І калі ты мне нешта зрабіў, дык не грашыма разьлічваліся, а хабараў тады ўвогуле не было... Заходзілі ў закусачную. Тады гэта называлася... 150 грамаў гарэлкі і куфаль піва... Забыў, як гэта называлася... А! Службовая! "Па служэбнай". Вось такія адносіны былі. Публіка вельмі паважаная. П''яніц ніколі не было там. Але былі месцы ў Мазыры, у якіх зьбіраліся людзі, якіх назвалі п''яніцы. Але іх было па пальцах пералічыць. Іх вельмі мала было.
– Не было столькі алкашоў, як сёньня?
– Не, не было. І пітушчых столькі не было. Неяк народ у іншым знаходзіў сваё шчасьце”.
(Бартосік: ) “Кажуць, што для аднаўленьня пладароднай глебы патрэбныя сотні гадоў. Цікава, а колькі патрэбна часу, каб горад ізноў ажыў? Колькі павінна зьмяніцца пакаленьняў людзей, каб зарадзілася свая непаўторная гарадзкая традыцыя? Каб людзі ізноў па-сапраўднаму абжылі новае месца. Каб завяліся ўлюбёныя лаўкі ў парку і легендарныя кавярні, калярытныя старажылы, гарадзкія героі і знаёмыя зь дзяцінства прадавачкі марозіва, непаўторныя слоўцы толькі твайго гораду, па якіх ты пазнаеш земляка на любым кантынэнце і той двор, які ты будзеш памятаць усё сваё жыцьцё, як незваротны рай? Сто гадоў? Ці, можа, 850?
– А наколькі быў горад спакойны ў пляне крымінальным? Па Мазыры можна было спакойна хадзіць апоўначы?”
(Куперман: ) “Мазыр увогуле быў спакойны горад. На вуліцы нідзе лаянкі нельга было пачуць. На Мазыр было два-тры міліцыянты. Больш не было. І мы іх ведалі. Яны перада мной, як зараз. Баян, прозьвішча аднаго было, Кашарэнка быў. Былі "недабранадзейныя" раёны ў Мазыры. Гэта лічылася станцыя Мазыр, Пхоў-порт і Навікі. На кожнай вуліцы нехта мог цябе сустрэць і спытаць, куды ідзеш і каго ведаеш на гэтай вуліцы. І калі ты кагосьці ведаў з гэтай вуліцы – праходзь. Гэта называлася "камэнданцкі час".
– А сярод моладзі, што было папулярнае тады?
– Ну, парк. У Мазыры быў цудоўны парк. Ён знаходзіўся, дзе зараз плошча Леніна. Дык ён на гэтым месцы, бліжэй да ракі. Стары парк. Вось, дзе зараз універмаг наш "Белы лебедзь", там была эстрада летняя. Існаваў у Мазыры гарадзкі духавы аркестар. І кожны вечар граў духавы аркестар. Я памятаю музыкантаў, якія гралі там. У асноўным гэта былі габрэі. Хадзілі туды і моладзь, і старэйшыя людзі. Слухалі музыку з задавальненьнем. Гралі ня толькі народныя мэлодыі. Гралі музыку з апэрэт. Вальсы, стэп, падэспань, карапет...
– А ці былі багатыя людзі?
– Былі, можа быць, на гэтым фоне крыху больш заможныя людзі. Як бы інтэлігенцыя. Я ведаю, што ў Мазыры лічыліся больш можнымі лекары. Памятаю, быў такі хірург Рудніцкі. У яго была "Волга". Потым быў такі доктар Пепеляеў. І ў яго была. І быў яшчэ адзін, якога я ведаў. Ён быў просты грузчык. Ён вельмі здаровы быў, магутны. Ён цягаў, тады не было транспарту, ён цягаў на плячах мэблю. За грошы. Казалі, што ён вельмі заможны быў чалавек. Мабыць, грошы хаваў. Ён быў габрэй. Непрыглядны выгляд у яго быў. Ён вечна хадзіў з мокрай цыгарэтай у зубах. Але гаварылі, што багаты чалавек. Заўсёды сядзеў у більярднай. Я так памятаю, што ў більярдную добрыя людзі ня вельмі хадзілі. Азартныя гульні не асабліва былі ў пашане ў Мазыры. Дык на гэтых людзей глядзелі ня добрым позіркам”.
(Бартосік: ) “Духавы аркестар з габрэйскіх музыкаў. Парачкі ў паркавых прысадах. Таксісты, якіх ведае кожны мясцовы футбольны заўзятар. Паважаны ўсімі доктар на “Волзе” і ня менш паважаны ўчастковы міліцыянт. Неахайны жыд-волат, які зарабляе немалыя грошы сваім грузчыцкім гарбом, а пасьля прасаджвае іх у більярднай. Дзе яшчэ, як не ў партовым горадзе Мазыры маглі нараджацца падобныя сюжэты… Сёньня, калі стаіш пасярод пусткі плошчы Леніна, пазіраеш на паголеную ад дрэваў старога парку ўзьбярэжную Прыпяці, гэтыя вобразы здаюцца кадрамі з даўно забытага кіно. Настолькі яны яркія, настолькі, быццам, нетутэйшыя і нагэтулькі чужыя сёньняшняму краявіду…”
(Куперман: ) “Калісьці на гэтай вуліцы, на Слуцкай, дзе зараз на плошчы Горкага рынак, была забягалаўка, якая называлася "рваная губа". Там працавала прадаўшчыца, я памятаю яе вельмі добра, у яе была зашытая губа. Як яе імя было, ня памятаю. "Куды ідзем піва піць?" "У "рваную губу". А трохі далей быў "Голубой Дунай", рэстаранчык. Акрамя "рванай губы" яшчэ была рыбная крама, якая мела назву "залатая рыбка". І прадаўшчыцу называлі "залатая рыбка". Яна была старая. Каля ўваходу ў магазін стаялі плеценыя кошыкі і там рыба была. Калі я не памыляюся, плотка. Яе прывозілі... Была рыбалавецкая брыгада на Прыпяці. Вялікая лодка. Яны раніцай пасьля лову прывозілі, выгружалі. Называлі "залатая рыбка", можа, яна і мела што-небудзь на гэтай рыбцы. А крыху вышэй быў магазын ювэлірны. І побач крама пісьмовых прыладаў. Мы гаварылі "да Мішы пайду". Усе ведалі, што гэта "пісьмовыя прылады". У рэстаран... "Да Броні пайду." Усе ведалі адзін аднаго”.
(Бартосік: ) “Каля бэтоннай пачвары новага рынку, на вуліцы, якая сваімі памерамі больш нагадвае ўзьлётную паласу для касьмічнага шатла, на тым месцы, дзе некалі грувасьціліся камяніцы старога рынку, усе гэтыя “рваныя губы” і “залатыя рыбкі”, я марна спрабую ўявіць – а дзеля чаго ўсё гэта зносілася і зьнішчалася? Што кіравала галовамі савецкіх архітэктараў? Якія архітэктурныя вобразы ім мроіліся? Да чаго ім хацелася наблізіць Мазыр? Да Масквы? Вельмі красамоўны факт. Новы рынкавы будынак стаіць пусты і нікому не патрэбны. Бо разам са старымі вуліцамі з цэнтру гораду зьніклі і людзі”.
(Куперман: ) “Калі сталі прыяжджаць новыя людзі, дык на самой справе зьмяніўся ўклад. Мазыр стаў зусім іншым горадам. Больш жорсткія людзі сталі. І крымінал пачаў зьяўляцца. Але я думаю, што стары ўклад зьмяніўся, калі сталі габрэі ад''яжджаць.
– А што б Вы хацелі вярнуць у сёньняшні дзень з таго старога Мазыра?\
– У адну раку два разы не ўваходзяць. Хацеў бы я, каб вярнулася тая атмасфэра, якая была ў Мазыры. Гэта ж вельмі шчасьлівыя моманты майго жыцьця, калі выходзіш ты ў горад, і калі ідзеш па вуліцы, усіх ведаеш. І канечне, хацелася б сяброў, каб побач былі. Няма ўжо многіх, многія за мяжой...”
(Бартосік: ) “Варта збочыць з цэнтральных вуліц ў прахалодную глыбіню паміж стромых мазырскіх узгоркаў, каб зразумець адну простую рэч. Гэты горад немагчыма зьнішчыць цалкам. Бо галоўнае ў ім не архітэктура, а ўнікальны ляндшафт. Які не зьмяніўся ні за апошнія 850, ні за 10000 гадоў. Тут, у палескіх джунглях, працягваюць жыць мэзазойскія папараці, тут нішто не замінае гадавацца спрадвечным мазыранам – яшчаркам і чарапахам, адсюль, з мазырскага прадоньня зусім ня бачна чалавечай дзейнасьці наверсе”.
(Дубавец: ) “Спустошаныя ў імя парадку беларускія гарадзкія краявіды могуць мець толькі адну пэрспэктыву – наноў забудавацца. Прычым забудавацца тымі будынкамі, якія дагэтуль можна знайсьці ў рэестрах помнікаў гісторыі і архітэктуры, але якія былі разбураныя за нашай ужо памяцьцю.
Яшчэ адзін мазырскі парадокс, які наводзіць на такую думку, – новы гарадзкі замак, які будуецца сёньня на Замкавай гары да 850-х угодкаў гораду. Ён драўляны, ня надта трывалы і больш нагадвае стылізаваную пляцоўку для дзіцячых гульняў. Пакуль зьменіцца некалькі пакаленьняў, а гэта неабходна, каб такі навабуд стаў натуральнай часткай гарадзкога краявіду, Мазырскі замак гатовы будзе ператварыцца ў труху. Але штосьці ў гэтым ва ўсім ёсьць. Можа быць, гэта кволы струмок таго здаровага розуму, які калісьці ператворыцца ў шырокую раку і прывядзе да аднаўленьня ўсяго старога Мазыра, зрэшты, і ня толькі Мазыра, але і ўсіх іншых беларускіх гарадоў нашага дзяцінства.
Ведаю, што для кагосьці сёньняшні расповед прагучыць сэнтымэнтальна. Маўляў, што такое горад дзяцінства і ці так ужо ён патрэбны. Але трэба мець на ўвазе, што ў перагорнутым сьвеце ў разрад сантымэнтаў залічваюцца асноватворныя максімы, жыцьцёвыя правілы. Не разбурай таго, чаго ты не ствараў і тады створанае табою ня будзе разбурана наступнікамі. Прынамсі нешта пасьля цябе застанецца, паслужыць тваім дзецям, зробіць іх мацнейшымі. Для тых, хто зусім ня схільны да сантымэнтаў, прывяду такі прыклад. Паводле свайго ўнікальнага ляндшафту Мазыр у нашай частцы Эўропы можна параўнаць толькі зь Вільняй. Стромыя ўзгоркі на беразе вялікай ракі. Яшчэ за нашай памяцьцю падобна выглядалі і вузкія вулкі габрэйскага гета ў паўночнай сталіцы і такія самыя габрэйскія кварталы ў палескай Швэйцарыі. Савецкі палітрук і там, і там называў гэтую забудову “жыдоўскімі клапоўнікамі”. Дык вось, у Вільні тыя камянічкі аднавілі і зрабілі асновай старога гораду, які патрапіў у сьпісы сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА і цяпер тут процьма турыстаў з усяго сьвету. А ў Мазыры на месцы старых кварталаў ды камяніц толькі сонца бязбожна пячэ бязьлюдную асфальтавую пустату.