Колькі жыць буду – не перастане падзіўляць мяне народная мудрасьць! Вось да прыкладу: цяпер, дзякуючы мэдыцыне, мы добра ведаем, што есьці пасьля сёмае гадзіны – шкодна для арганізму. Асабліва, калі конская ежа нападзе. Наясіся, як дурань клочча, дык і заснуць цяжка, і спаць кепска, і жахі сьняцца, а ў выніку – псуеш страўнік, стан тлусьцее... Але колькі мы пераймаемся тым здароўем? Асабліва, калі працаваць уначы.
Куды больш эфэктыўнаю ёсьць народная парада: ня еж на ноч – цыганы сасьняцца. Фраза гэтая з “Камэдыі”, сучаснае пастаноўкі п’есы Каятана Марашэўскага. Але ж чаму менавіта вобраз цыгана трапіў у нашыя начныя жахі? Так, цыганы ў народным уяўленьні трывала асацыююцца з ашуканствам. Як пісаў колісь фальклярыст Еўдакім Раманаў, сасьніш цыгана – “абманюць”. Акрамя таго, беларусы верылі, што ўсе цыганы маюць сувязь зь нячыстай сілай і замагільным сьветам, што яны ведзьмары. То й ставіліся да іх насьцярожана, пабойваючыся. Натуральна, пэрспэктыва сьніць усю ноч цыгана, а на раніцу быць падманеным – не прываблівала. Таму аксіёма пра культуру харчаваньня беларуса павінна была працаваць спраўна. Мае посьпех яна й цяпер, на сабе праверана. Толькі варта прыгадаць – ня еж на ноч – цыганы сасьняцца – і воўчы апэтыт кудысь чароўным чынам зьнікае! Сьмешна, але дзейнічае. Вось дзе магія мовы! Праўда, гэта ўжо, відаць, хто ўва што верыць.
Але ёсьць тут і яшчэ адзін нюанс. Ня толькі адмоўныя асацыяцыі спараджаў вобраз цыгана на Беларусі. Яго “вадзілі” калядоўшчыкі, што сымбалізавала дабрабыт. У некаторых мястэчках верылі, што сустрэча з цыганамі, іх прыход у хату, бачаньне іх у сьне – наадварот, на шчасьце. Дык атрымліваецца, што цыган – гэта ж шчасьце тваё, народзе! Толькі своечасова трэба пасьпець угледзець, зайшоў ён у хату “з рагатай душою” ці зь белымі думкамі. Калі першы варыянт, дык і праўда, лепш падкараціць на ноч свой рацыён...
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал)