“Калгаснік Беларусі”, 1935 год. Пра фінал усебеларускай алімпіяды рабоча-калгаснай мастацкай самадзейнасьці:
“Удзельнікі алімпіяды ўзнялі хадайніцтва перад Наркомасветы і ЦСПСБ аб арганізацыі ў Менску, Гомелі, Віцебску і іншых пролетарскіх цэнтрах спецыяльных дамоў мастацкага выхавання. Удзельнікі алімпіяды таксама паставілі канкрэтныя задачы перад пісьменнікамі і драматургамі… Фінал алімпіяды зацягнуўся да першай гадзіны ночы. Тав. Гікало і іншыя члены ЦК і ўрада пільна сачылі за работай лепшых гурткоў і выканаўцаў-адзіночак мастацкай самадзейнасці”.
“Сталинская молодежь”, 1955 год:
“Заканчваецца падпіска на газэты і часопісы на другое паўгодзьдзе 1955 году. Згодна са зьвесткамі “Саюздруку”, па асобных выданьнях плян усё яшчэ ня выкананы. Асабліва слаба засвойваюцца наклады газэты “Чырвоная змена”, часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”. Гэтыя факты сьведчаць, што камсамольскія арганізацыі, абласныя, гарадзкія і раённыя камітэты камсамолу ня ўлічылі крытыкі ў свой адрас, не наладзілі работы дзеля распаўсюду моладзевых выданьняў… Памылкі паўтараюцца, становішча застаецца ранейшым — уся надзея на “штурмаўшчыну”. Трэба раз і назаўсёды адмовіцца ад “кампанейшчыны” і “штурмаўшчыны” ў важнай справе распаўсюду друку”.
“Вечерний Минск”, 1985 год. Загадчык адміністрацыйных органаў гаркаму КПБ В.Мікуліч пра барацьбу з алькагалізмам:
“Згодна з рашэньнем Менгарвыканкаму з 307 да 204 скарацілася колькасьць крамаў, амаль у 3 разы зьменшылася колькасьць кавярняў і бараў, дзе дазволены продаж сьпіртнога. Уведзеныя абмежаваньні на час гандлю сьпіртовымі напоямі… На працягу чэрвеня продаж сьпіртовых напояў зьнізіўся амаль на 20%, прыкладна на столькі ж скарацілася колькасьць выпадкаў зьяўленьня ў п’яным выглядзе і спажываньня сьпіртовых напояў у грамадзкіх месцах”.