“Старыя і бабулі вёс. Узнот, Туркоўскага с/савету, каб выклікаць дождж, вырашылі паваражыць: пахаваць рака і тром бабам пераараць рэчку плугам. Пахаваньне рака даручана зрабіць дзецям, ды яны напэўна перастараліся: не аднаго, а трох ракаў пахавалі, а дажджу так і няма. Засталося ўжыць 2-гі сродак: тром бабам пераараць рэчку. Чым хаваць ракаў і араць рэчку, лепш бы было выконваць парады агранома”.
“Беларуская крыніца”, 1935 год. Пра менскую радыёстанцыю імя Саўнаркаму БССР:
“Наўперад трэба спыніцца на мове, якая даходзіць да нас з Менску на хвалях этэру. Язык, каторым паслугоўваюцца, — беларускі, зрэформаваны дэкрэтам Рады Народных Камісараў БССР 28 жніўня 1933 году. Гэтая рэформа ёсьць першым этапам да эвалюцыйнага пераходу на мову расейскую. Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя ў 1926 годзе імкнулася да рэформы беларускага правапісу і граматыкі ў сэнсе чысьціні языка і ўнезалежненьня яго ад чужых уплываў, — дэкрэт “Савнаркому” скасаваў усю гэтую працу. Бальшавіцкая рэформа беларускага языка гэта ўдар па беларускай культуры ў цэлым…”
“Вечерний Минск”, 1985 год. Васіль Быкаў адказвае на адно пытаньні чытачоў:
“Ня можа быць залішняй драматызацыі, калі гаворка ідзе пра вайну. Ніякай фантазіі ня хопіць, каб паказаць, што часам на ёй здараецца… Памяць — рэч жорсткая. Яна і прымушае нас, былых франтавікоў, быць праўдзівымі да канца. Расказваць пра вайну ўсю праўду, якой бы горкай яна ні была. Гэта наш грамадзянскі і пісьменьніцкі абавязак перад жывымі і мёртвымі. І ня дзеля таго расказваць, каб запалохаць маладых жахамі вайны. А дзеля таго, каб выхаваць стойкіх і мужных абаронцаў радзімы”.