“Полесская правда”, 1925 год:
“У Рэчыцкі Ўкам падалі заявы аб прыёме ў партыю наступныя таварышы: Лукашэнка Лаўрэнці Апанасавіч, грабар. Паўлючэнка Піліп Міхайлавіч, загадчык хаты-чытальні. Бегельман Арон Лазаравіч, шавец. Валянкоў Навум Піліпавіч, сьлесар. Хамякоў Міхаіл Якаўлевіч, справаводца Юрэвіцкага ВВК. Клешчанка Фёдар Піліпавіч, палітпрасьветарганізатар. Цясьлёнак Дар’я Фёдараўна, сялянка. Адводы і зьвесткі, што іх кампрамэтуюць, скіроўваць у Рэчыцкі Ўкам”.
“Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Плян сьвяткаваньня 1 мая ў Віцебску і раёне:
“З 25 красавіка па 30 красавіка па прадпрыемствах, у калгасах, установах, навучальных установах, клубах, чырвоных кутках, а таксама на кватэрах лепшых ударнікаў — знатных людзей прамысловасці і сельскай гаспадаркі праводзяцца: гутаркі, палітгадзіны, сходы і вечары, прысвечаныя растлумачэнню сутнасці святкавання 1 мая… 30 красавіка ў 9 гадзін вечара склікаюцца ўрачыстыя пленумы сельсоветаў з актывам і прадстаўнікамі шэфствуючых над калгасамі прадпрыемстваў. 1 і 2 мая вечарам ва ўсіх калгасах праводзяцца першамайскія вечары з удзелам прадстаўнікоў і з мастацкім абслугоўваннем шэфствуючых арганізацый”.
“Свободные новости”, 1995 год. Ігар Альхоўскі:
“Усё-такі багаты чалавек пры ўладзе больш непадкупны, чым бедны. Цяперашніх жа дэпутатаў можна было купіць бясплатнай выпіўкай. Агідна было назіраць, як у апошні дзень працы Вярхоўнага Савету народныя выбраньнікі ў чаканьні разьвітальнага банкету гатовыя былі прагаласаваць за што заўгодна. Зацьвердзілі адкінутую двума днямі раней ініцыятыву прэзыдэнта аб прызначэньні рэфэрэндуму… Адзінаццаць разоў выносіўся на галасаваньне законапраект аб сьвяточных днях, але дзень 7 лістапада так і не ўвайшоў у іх лік. А на гэты раз, мусіць, пад лыжачкай засмактала ад абяцаных прэзыдэнтам 200 грамаў”.