Тое, што пашырыць даволі абмежаванае кола чытачоў беларускае літаратуры можна дасьціпным гумарам і фрывольнымі тэмамі, Рыгор Барадулін зразумеў пасьля посьпеху сваёй кнігі любоўнае лірыкі паводле вушацкага фальклёру “Здубавецьце”.
(Барадулін: ) “Я пісаў і санэты, і шчымлівыя рамансы, і псальмы, і перакладаў “Песьню песьняў Салямонавых” — увагі і такога розгаласу не было, як было, калі выйшла кніга “Здубавецьце”.
Таму пасьля яе Рыгор Барадулін падрыхтаваў вялікі том сваіх вясёлых твораў, але выдавецтва “Мастацкая літаратура”, куды ён здаў рукапіс, так і ня выдала яго. Аднак аўтар не перастаў слугаваць сваёй жартаўлівай музе. “Дуліна ад Барадуліна” складзеная з твораў, якія аўтар чытаў на Радыё Свабода, а таксама з эпіграмаў на яе супрацоўнікаў. А выдадзеная яна ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды XXI стагодзьдзя”. Гэта толькі невялікая частка плёну паэтавага слугаваньня, бо сьмехатлівая натхняльніца ні на дзень не пакідае яго. Вось што сёньня яна нашаптала свайму абраньніку:
(Барадулін: ) “І яснадумцу, і склеротыка Падспудна маладзіць эротыка, Яна, адпрэчыўшы тугу, Нэрвуе трэцюю нагу”.
Свае рызыкоўныя тэмы паэт тлумачыць так:
(Барадулін: ) “Фрывольна-фалічная тэма: і фальклёрныя запісы, і мае вершы, яна — не зубаскальства, і ня спроба старога ўспомніць маладыя гады. Я ўсё гэта раблю, каб усё-ткі неяк прывабіць да беларускасьці, да беларускага слова”.
І на завяршэньне — вясёлае калядная парада паэта нашым слухачам:
(Барадулін: ) “Здароўем трэба даражыць, Галоўнае, каб перажыць Усіх вялікіх і шматлікіх, Запомніць гузік і аплік іх, А потым пераварушыць Іх прах, іх памяць, іх бялізну, І гэткую падняць пылізну, Што чхнеш, а нехта з пляткароў Наступных скажа: Будзь здароў!”