Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 1 сьнежня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 1 сьнежня

“Наша ніва”, 1914 год:

“Князь М.Радзівілл, гаспадар двара Кухціцы, Ігуменскага павету, надовічы забіты на вайне. М.Радзівілл быў жэнаты с княгіняй Магдаленай Радзівілл, якая лічыць сябе за беларуску і мае у Ігуменьскім павеце каля 1500 валок зямлі. Пры пераводзе цела забітаго князя праз Мінск 24 лістапада, беларусы палажылі вянок на труну з надпісам: “Князю Мікалаю, сыну зямлі беларускай, беларусы”, і на другой стужцы: “Лёгка зямелька табе, княжэ, у роднай, забытай старонцы!”

“ЛіМ”, 1964 год:

“У Мінскім педагагічным інстытуце імя М.Горкага па ініцыятыве кафедры роднай мовы (загадчык дацэнт Ф.Янкоўскі) створаны “Клуб жывога слова”. Члены клуба — будучыя выкладчыкі роднай мовы і літаратуры — будуць займацца зборам і вывучэннем лепшых узораў вуснай народнай творчасці — прымавак, прыказак, песень, легенд, казак, наладжваць рэгулярныя сустрэчы з майстрамі слова — беларускімі паэтамі і празаікамі, журналістамі і лінгвістамі. Мэта клуба — берагчы ў чысціні жывое слова народа”.

“Добры вечар”, 1994 год:

“Учора працягвала работу 15-я сесія Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў… Не сакрэт, што апошнім часам, асабліва пасля выступлення прэзыдэнта перад выкладчыкамі і студэнтамі педагагічнай акадэміі, значна актывізаваліся палітычныя сілы, якія чыняць несусветны енк пра страшэнны ўціск на тых дзяцей, што жадаюць навучацца на рускай мове… Старшыня камісіі па адукацыі і выхаванню Вольга Кузьміч з лічбамі і фактамі распавяла, што скардзіцца на лёс выпадае не рускамоўным, а, хутчэй, беларускамоўным вучням. З 230-і мінскіх школак толькі 136 маюць статус беларускамоўных… У Мінску сёння наогул няма ніводнай поўнасцю беларускамоўнай школы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG