“Віцебскі пролетарый”, 1934 год. Пастанова бюро гаркаму ЛКСМБ:
“Заслухаўшы паведамленьне т. Віленскага аб праяўленай пільнасці піонера Селядцова, папярэдзіўшага крушэнне пасажырскага поезда №81 на станцыі Замасточча, бюро гаркома ЛКСМБ лічыць, што Міша выканаў чэсна доўг піонера Совецкага Саюза і выходзячы з гэтага, пастанаўляе: 1. Прэміраваць піонера Мішу Селядцова патэфонам. 2. Прапанаваць усім комсамольскім і піонерскім арганізацыям распрацаваць гэтую пастанову сярод усіх комсамольцаў, піонераў і не арганізаванай дзетвары”.
“Віцебскі рабочы”, 1944 год:
“Саюз совецкіх пісьменнікаў БССР з глыбокім жалем паведамляе аб смерці таленавітага пісьменніка Кузьмы Чорнага (Раманоўскага Н.К.), якая паследвала ў выніку працяглай хваробы 22 лістапада 1944 г.”. Тут жа надрукавана паведамленне Саўнаркаму БССР: “Совет Народных Камісараў Беларускай ССР устанавіў пенсію сям’і памёршага пісьменніка Кузьмы Чорнага (Раманоўскага Н.К.): жонцы Свераноўскай Р.І. — у размеры 400 рублёў у месяц; дачцы Раманоўскай Р.Н. — 300 рублёў у месяц да паўналецця”.
“Свободные новости +”, 1994 год. Анатоль Лябедзька:
“Для мяне заўсёды найважнейшымі былі прынцыпы — дзяржаўнасьць, прафэсіяналізм, маральнасьць і народнасьць. Ім я заставаўся верны і падчас дэпутацкай дзейнасьці, і перадвыбарнай прэзыдэнцкай кампаніі. Ім я верны і сёньня. А ў тактыцы, магчыма, я ў нечым і ня згодны з прэзыдэнтам, але ў стратэгічным пляне ён не парушае гэтых прынцыпаў. Ці адыходы не такія істотныя, каб абіраць позу пакрыўджанага чалавека. Я ў адносінах да прэзыдэнта вольны чалавек, таму што сёньня не зьяўляюся ягоным функцыянэрам”.