Да вашае ўвагі невялікае інтэрвію з аўтаркай эсэ-пераможцы.
(Карэспандэнтка: ) “Спадарыня Галіна, у сваім лісьце на конкурс нашага радыё вы распавялі, як адчулі сябе свабоднай падчас падзеяў у вашым горадзе, зьвязаных з путчам гэкачэпістаў 1991 году. А як склалася вашае жыцьцё потым?”
(Сініцына: ) “Склалася так, што пасьля тых падзеяў я ўжо не прымала актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцьці гораду. Але аднойчы я са зьдзіўленьнем даведалася пра цікаўнасьць да маёй асобы з боку КДБ, і пра тое, што наагул цягам усяго гэтага часу яны сочаць за мной”.
(Карэспандэнтка: ) “Спадарыня Галіна, вы – настаўніца. А ці ведалі вашы вучні тады пра ваш учынак – пра тое, што вы разам зь нешматлікімі прыхільнікамі мужна выйшлі на гарадзкі пляц і заявілі пра сваю антыпучыскую пазыцыю?”
(Сініцына: ) “Ведаеце, вучні, як і дарослыя, – розныя. Адных цікавяць палітычныя праблемы, іншых – ня вельмі. І гэта добра, нармальна… Што ўсьцешвае мяне больш за ўсё, дык тое, што мае самыя здольныя, самыя няўрымсьлівыя вучні паставіліся да гэтага ўчынку зь вялікай павагай. Я гэта бачыла па іхных вачох, а потым – па тым выбары, які яны рабілі ў сваім жыцьці”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы – настаўніца ангельскай мовы. А скажыце, калі ласка, на вашых уроках у якасьці мовы пасярэдніцы для вывучэньня ангельскай якая мова гучыць?”
(Сініцына: ) “Як настаўніцы замежнай мовы мне на ўроках ня шмат выпадае гаварыць па-беларуску. Але я скарыстоўваю любую магчымасьць, каб узьняць нашу родную мову на належную вышыню, проціпаставіць сваю любоў да яе моўнаму нігілізму, да якога схіляюць нашых дзетак. Калі гэта тэксты з падручнікаў зь біяграфіямі Скарыны, Караткевіча, Быкава, – я надаю ім яскравую нацыянальную афарбоўку. Калі чую зьневажальныя заўвагі пра беларускую мову, я заўсёды нагадваю, што наша мова па лексычным і фанэтычным багацьці ацэньваецца ЮНЭСКА вышэй за рускую… Такія параўнаньні ўражваюць слухачоў. Але прывіць ім любоў да роднае мовы – справа вельмі доўгая”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы працуеце ў рускамоўнай школе?”
(Сініцына: ) “Так”.
(Карэспандэнтка: ) “А як успрымае адміністрацыя школы вашу беларускамоўную пазыцыю?”
(Сініцына: ) “У школе мне наўпрост няма с кім гаварыць па-беларуску, але ўсе ведаюць пра маю вельмі прынцыповую пазыцыю…”
(Карэспандэнтка: ) “А настаўнікі беларускай мовы й літаратуры хіба не складаюць актыўны беларускамоўны кантынгент школы?”
(Сініцына: ) “На жаль, не. У той школе, дзе я раней працавала – школе №3 імя Ўладзімера Караткевіча, – там была сапраўдная настаўніца беларускай мовы й літаратуры. Мы зь ёй – аднадумцы. І трэба прызнаць, што вучні вельмі адэкватна рэагуюць на шчырасьць настаўніка. Яна прыцягвае іх, як магніт. Шчырыя паводзіны настаўніка робяцца эталёнам для вучняў. Прынамсі, для тых, хто здольны ўлавіць гэтыя флюіды шчырасьці. І мне хочацца спадзявацца, што такія вучні зробяць будучыню краіны”.
(Карэспандэнтка: ) “Такіх вучняў з кожным годам ці бачыце вы больш?”
(Сініцына: ) “Я магу сказаць дакладна, бо працую ў школе ўжо даўно: калі кажуць, што цяпер дрэнная моладзь, якая ня мае ніякіх арыентыраў маральных, – гэта ня так. Моладзь заўсёды ёсьць моладзьдзю, і сёньня я магу сказаць з упэўненасьцю й адказнасьцю, што ў нас – добрая моладзь. Яна патроху-патроху, але выбіраецца з павуціньня савецкасьці. Але гэта – паўтаруся – адразу ня робіцца. Гэта – доўгая справа. Зрухі відочныя. Вось было тэставаньне па беларускай і рускай мовах – на выбар. Здавалася б, руская мова пануе ўсюды, то й будуць выбіраць яе… Не. Значная частка вучняў сьвядома выбірае беларускую мову, і яны ведаюць яе, і імкнуцца ведаць добра, хаця гэта й складаней у рускамоўнай школе…”
А зараз эсэ:
Мая Свабода
Калі мне аднойчы ў нязмушанай абстаноўцы прапанавалі прыгадаць самы шчасьлівы момант у маім жыцьці, я, на вагаючыся, сказала: “21 жніўня 1991 года. Бо ў гэты дзень упершыню ў жыцьці я адчула сябе сапраўды годным чалавекам, здольным змагацца за свае правы.
Тады, пад час путчу, раніца 19 жніўны павергла мяне, як і мільёны нашых людзей, у стан шоку. Пачуцьцё небясьпекі, адчаю, тугі зьмешвалася з пагардай ды абурэньнем, што нехта там, нейкі ГКЧП, вырашае за ўсіх, як нам жыць далей, спрабуе загнаць нас, як быдла, у сваё стойла! Тады кожны з нас апынуўся сам на сам перад пытаньнем “Што рабіць?”, і мусіў даць на яго адказ не словамі, а дзеяньнем, або бязьдзеяньнем – гэта ж таксама адказ. І вельмі часта ў гэтых чалавечых ваганьнях бракавала самага важнага – інфармацыі.
Дзе-нідзе людзі слухалі “Свабоду” і потым перадавалі адно аднаму напаўголаса “гарачыя” навіны. Але гэтага было мала! Увесь горад нібы затаіўся, а таму больш за ўсё на сьвеце хацелася кінуць выклік, дзёрзкі, можа, безнадзейны, але аказаць супраціў тым, хто прыніжаў нашую чалавечую годнасьць. І ці не з гэтага пачуцьця супраціву мы зь сябрамі рашылі вырабіць інфармацыйны стэнд ды ўсталяваць яго ў цэнтры гораду, каб усе ведалі пра апошнія падзеі.
За некалькі гадзінаў мы абклеілі кавалак паперы ўлёткамі, прывезенымі з Менску, дзе пратэставаў БНФ, зьвесткамі са “Свабоды” ад Андрэя Бабіцкага – пра самыя апошнія падзеі ў Маскве, пра пранятыя заявы ды г.д. Усталяваць свой стэнд мы вырашылі ў самым цэнтры Воршы, дзе звычайна ладзіў свае пікеты БНФ.
Добра памятаю, як я таго дня зьбіралася зранку: памыўшыся, апранула белую кашулю… Бо адчувала сябе, як перад рашучай бітвай! Прадчуваючы нешта нядобрае, папрасіла суседку, каб яна прыгледзела за маёй 16-гадовай дачкой, калі раптам мяне затрымаюць…
Каля стэнду мы апынуліся ўдвух – я, настаўніца з 20-гадовым стажам, ды Зьміцер Дзядзенка, тады яшчэ студэнт БДУ. А над намі лунаў бел-чырвона-белы сьцяг! Да нас пачалі падыходзіць людзі, але няшмат – усе нібыта чагосьці чакалі. Былі, праўда, і такія, што распачыналі спрэчкі з намі, але ўсе спачатку прагна чыталі напісанае ды надрукаванае.
Са зьдзіўленьнем паглядалі на нас і міліцыянты, нашы, аршанскія – хутчэй нават не толькі са зьдзіўленьнем, але нават і з павагай. Праз сорак хвілін мае горшыя прадчуваньні пачалі спраўджвацца : нас затрымалі. Афіцэр з віцебскага аддзелу КГБ запатрабаваў зьняць сьцяг і разам са стэндам несьці ў бліжэйшы пастарунак. У пастарунку ж пачалося самае прыкрае: дзяжурны міліцыянт пачаў нас “выхоўваць”. А даведаўшыся, што я працую ў школе, ён проста перайшоў на абразы: маўляў, чаму добраму могуць навучыць такія настаўнікі… Дакоры дакорамі, але што з намі рабіць далей, не ведалі ні аршанскія міліцыянты, ні віцебскім КГБісты, бо падзеі з ГКЧП разгортваліся так імкліва, што сілавікі сачыць за імі проста не пасьпявалі. бразы: маўляў, чаму добраму могуць навучыць такія настаўнікі… Дакоры дакорамі, але што з намі рабіць далей, не ведалі ні аршанскія міліцыянты, ні віцебскім КГБісты, бо падзеі з ГКЧП разгортваліся так імкліва, што сілавікі сачыць за імі проста не пасьпявалі. Ніхто не ведаў, хто апынецца пры ўладзе праз якую гадзіну, і ўсе чакалі…
Тым часам падводзілі новых затрыманых – тых, хто падаваўся сацыяльна небясьпечным. Да прыкладу, аднаго мужчыну схапілі толькі за тое, што ён шоў па вуліцы ў старых нагавіцах. Усе ягоныя тлумачэньні пра тое, што ён працаваў на гародзе і толькі выйшаў па хлеб, былі марныя…
Праз тры гадзіны нас нарэшце павялі на допыт. Мы ўжо адчувалі, што сытуацыя, мусіць, зьмянілася, але страху не было, было толькі пачуцьцё маральнае перавагі, як кажуць, “пры любым раскладзе” – бо мы не збаяліся, не адседзеліся цішком, а вырашыліся выказаць сваю пазыцыю. Пасьля допыту, дзе ўжо не было сказана ніводнага крыўднага слова, нас адразу ж адпусьцілі. І толькі потым мы даведаліся, што ўсе астатнія нашы сябры “білі ва ўсе званы”, спрабуючы спачатку нас адшукаць, а потым дамагаючыся, каб нас выпусьцілі. Пазьней мы даведаліся й пра тое, што ГКЧП пацярпеў паразу. А неўзабаве не стала і СССР, і мы са Зьмітром Дзядзенкам сталіся, такім чынам, ці не апошнімі палітвязьнямі савецкага рэжыму на тэрыторыі Беларусі.
З тае пары я канчаткова перастала баяцца выглядаць непадобна да ўсіх, бо ўспаміны пра той дзень і цяпер надаюць мне сілы і рашучасьці заўсёды абараняць мае погляды, маю чалавечую годнасьць і маю свабоду.