У сёлетнім конкурсе імя Міхаіла Ельскага ўладальнікамі прэміяў і дыплёмаў сталі прадстаўнікі 8 краінаў. У гэтым сэнсе конкурс выгадна адрозьніваецца ад таго ж конкурсу піяністаў “Менск-2005”, які ня быў занадта прадстаўнічым і там у фінал удалося трапіць толькі аднаму замежніку.
Чым прывабіць замежнікаў?
Працягвае сябра журы ў намінацыі “Скрыпка”, прафэсар Беларускай акадэміі музыкі Анры Янпольскі.
Янпольскі: “Конкурс выклікаў вялікі рэзананс. Было заяўлена 49 удзельнікаў-скрыпачоў у старэйшай групе, а прыехала 32. Бо калі было б 49, мы б яшчэ працягвалі конкурс, бо гэта немагчыма папросту правесьці за тыдзень такі вялікі конкурс”.
Конкурс слухалі сем дзён запар, літаральна ад раніцы да вечара – і журы, і ўдзельнікам бракавала часу. Пераможцы за першае месца атрымалі прэміі па 2000 эўра. Прафэсар Анры Янпольскі кажа:
Янпольскі: “Меркаваньне маё ды іншых сябраў журы – наступным разам можа быць зладзіць конкурс толькі для старэйшай узроставай групы. Такі салідны міжнародны конкурс на тры туры, дзе канечне прэміі будуць значна вышэйшымі. Гэта таксама прывабіць шмат удзельнікаў зь іншых краінаў і трэці тур, можа быць, граць не ў суправаджэньні фартэпіяна, а з аркестрам”.
“Мы за справядлівасьць!”
Абодва журы, які судзілі конкурс імя Ельскага, сёлета ўзначалілі замежныя госьці. Беларусы сярод судзьдзяў былі ў меншасьці. Кажа старшыня журы ў намінацыях “Альт”, “Віялянчэль”, “Кантрабас”, заслужаны артыст Расеі Кірыл Родзін:
Родзін: “Я ня маю ніякіх сумневаў наконт правамернасьці першых прэміяў. Гэта ўсё годныя музыканты, усе яны заслужылі, яны сапраўды былі найлепшымі. Тут у нас рашэньне было практычна адзінагалоснае. Наконт ляўрэатаў, якім далі другія й трэція прэміі, былі розныя меркаваньні чальцоў журы, бо адзін і той самы выканаўца паказваў сябе як вельмі яркі таленавіты музыкант, але ў ягоным выступленьні былі моманты, крытычна абмінуць якія было нельга”.
Пасьля заключнага галя-канцэрту ляўрэатаў, які праходзіў 9 сьнежня, на ганку Беларускай філярмоніі зьявіўся папяровая расьцяжка, якую нехта прыляпіў скотчам проста да каменных сходаў: “Не істотна, як ты граеш, істотна ў каго ты займаешся. Мы за справядлівасьць!” Сярод удзельнікаў і пераможцаў было шмат вучняў сябраў журы, што супярэчыць практыцы сур’ёзных міжнародных конкурсаў.
“Папросту вельмі добрая публіка”
Пасьля цырымоніі ўзнагароджаньня я пагутарыла зь некаторымі пераможцамі, якія падзяліліся са мной уражаньнямі ад конкурсу:
Павал Сідарэнка (Беларусь), старэйшая група, кантрабас – першая прэмія:
Сідарэнка: “Ну натуральна неапісальная радасьць ад усяго гэтага, адчуваньне шчасьця, ад удзелу ў конкурсе таксама вялікае задавальненьне атрымаў. Пазнаёміўся з цудоўнымі людзьмі. Узровень конкурсу быў вельмі высокі й давялося пастарацца”.
Анастасія Соф’іна (Расея), сярэдняя група, альт – першая прэмія:
Соф’іна: “Вельмі добрая публіка. Папросту вельмі добрая публіка. Я выканала сваю праграму максімум”.
Іван Карызна (Беларусь), старэйшая група, віялянчэль – першая прэмія:
Карызна: “Я ўвогуле да конкурсаў стаўлюся не як да нейкай там грандыёзнай падзеі. Ну прыемна ўвогуле было і нечакана тое, што першае месца”.
Марына Жук (Расея), старэйшая група, скрыпка – другая прэмія:
Жук: “Я тут упершыню і мне тут вельмі падабаецца. Вельмі прыгожы горад і вельмі прыемныя людзі. Добра прымаюць, добрае публіка, мне падаецца”.
Даведка: Міхаіл Ельскі лічыцца пачынальнікам беларускай нацыянальнай скрыпічнай школы. Ён нарадзіўся ў 1831 годзе ў вёсцы Дудзічы на Меншчыне, скончыў Віленскі дваранскі інстытут, вучыўся ў Кіеўскім унівэрсытэце як юрыст, але ў выніку застаўся ў гісторыі як скрыпач-віртуоз, кампазытар і зьбіральнік беларускага музычнага фальклёру. Вучань усясьветнавядомага бэльгійскага музыканта Анры В’етана, ён сам аб’езьдзіў з канцэртамі ўсю Эўропу. Пасьля сябе Міхаіл Ельскі пакінуў 2 скрыпічныя канцэрты, фантазіі на тэмы народных песень, канцэртныя мазуркі, творы пад назвамі “Успаміны пра Варшаву”, “Успаміны пра Вільню”, “Танец духаў” ды іншыя, а таксама палянэзы, фантазіі і вялікую колькасьць скрыпічных мініятураў. Памёр кампазытар у маёнтку Русінавічы на Віленшчыне.

Я ня маю ніякіх сумневаў наконт правамернасьці першых прэміяў

Не істотна, як ты граеш, істотна ў каго ты займаешся