Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ рыхтуе акцыю “За незалежную Беларусь!”


Партыя БНФ абвясьціла мабілізацыю ўсіх сяброў БНФ у Менску на акцыю “За незалежную Беларусь!”


Яе плянуецца правесьці перад візытам у Менск расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна — 12 сьнежня а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч заклікаў грамадзянаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу зь бел-чырвона-белымі і эўрапейскімі сьцягамі. Таксама ён запрасіў прыйсьці на плошчу ўсіх беспартыйных прыхільнікаў свабоды, незалежнасьці і эўрапейскага выбару Беларусі.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі зьвярнуўся да ўладаў з заклікам “не перашкаджаць мірнаму волевыяўленьню беларускіх грамадзянаў”. У ягоным звароце да замежных дыпляматаў і журналістаў утрымліваецца просьба, каб тыя “пракантралявалі ступень цывілізаванасьці паводзінаў беларускіх уладаў”.

Падчас зьезду спадар Баршчэўскі паабяцаў прыйсьці 12 сьнежня на Кастрычніцкую плошчу.

Таксама сёньня Лявон Баршчэўскі сустрэўся зь лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, каб абмеркаваць пытаньні далейшага супрацоўніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG