Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Беларусь — рэспубліка па пракату расейскіх кліпаў!”


Пра што пісалі беларускія газэты 10 сьнежня ў розныя гады мінулага.


“Сялянская ніва” ў 1927 годзе адзначае: “Беларуская прыватная школа ў Шаўлянах Браслаўскага павету, была і ёсьць сольлю ў воку ўва ўсіх тых, хто змагаецца з беларускім школьніцтвам. Але-ж доўгі час не маглі ніяк прычапіцца. Нарэшце-ж уздумалася ім стэрарызаваць вучыцельку Булыгу, а дзеля гэтага арыштавалі яе. Ведама, як усюды і заўсёды гэта робіцца — прычапілі антыдзяржаўную працу, а праца яе выяўлялася толькі ў тым, што яна вучыла беларускіх дзетак, у беларускай школе ў роднай мове”.

“Звязда” ў 1947 годзе друкуе Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР “Аб ільготах і перавагах, прадастаўляемых узнагароджаным ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Беларускай ССР”: “... адмяніць з 1 студзеня 1948 года ніжэйпералічаныя ільготы і перавагі... а) грашовыя выплаты па ордэну; б) права бясплатнага праезду ў трамваі ва ўсіх гарадах Беларускай ССР; в) ільготны парадак аплаты займаемай узнагароджанымі ордэнам жылой плошчы ў дамах мясцовых Советаў БССР”.

Эдуард Ханок ў 1997 годзе гэтак выказваецца са старонак “Народнай волі”: “На БТ пад эгідай студыі АРС афіцыйна ідзе толькі адна праграма — “Усё нармальна, мама!” Але ўсе іншыя музычныя перадачы па сваіх кліпах, шчыра кажучы, ня надта адрозьніваюцца. Атрымліваецца, Беларусь — не самастойная дзяржава, а рэспубліка па пракату расейскіх кліпаў! Мне падаецца, ужо настаў час стварыць закон, у якім было б строга акрэсьлена наступнае: музычныя перадачы, якія зьмяшчаюць менш за 50 працэнтаў беларускіх кліпаў, ня маюць права трансьлявацца па БТ”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG