“Калі напачатку мінулага стагодзьдзя Іван і Антон Луцкевічы задумалі стварыць сучасную беларускую нацыю, найвялікшай праблемай ім уяўляўся раскол беларусаў на праваслаўных і каталікоў. Зразумела, што хрышчаныя каталікамі браты не маглі дэкляраваць сябе такімі, бо гэта значыла б устаць на бок толькі адной часткі народу. А яны мусілі быць сваімі для ўсіх. Таму ў справе рэлігіі яны выкарыстоўвалі ўсе магчымая варыянты паяднаньня. Адсюль іх удзел у масанэрыі, пра што йшла гаворка ў мінулай перадачы, адсюль іх шчыльныя сувязі з украінскім мітрапалітам Шаптыцкім у справе адраджэньня вуніі, адсюль – шуканьні ў пратэстанцкіх плынях.
Асяродак “Нашай Нівы” меў даволі стракаты рэлігійны выгляд. Рэдактар Аляксандар Уласаў і літаратар Гальляш Леўчык былі мэтадыстамі, драматург Францішак Аляхновіч – кальвіністам. Спачуваў кальвінізму і Антон Луцкевіч. Нарачоная Івана Луцкевіча Юліяна Мэнке была лютаранкай. Зь лютаранскай сям’і паходзіла і жонка Якуба Коласа Марыя. Калі дадаць сюды каталікоў, праваслаўных, мусульман, юдэяў і згадаць захопленага будызмам Ігната Канчэўскага – атрымаем поўную карціну. Але гэтая стракатасьць не была зыходнаю, а была якраз вынікам пошуку рэлігійнага адзінства адраджэнцаў.
Гісторык Алег Латышонак піша, што Антон Луцкевіч, які пазьней перайшоў у кальвінізм, насамрэч быў атэістам, які інтэлектуальна ўдзельнічаў у стварэньні беларускай нацыянальнай царквы на глебе пратэстантызму пасьля таго, як расчараваўся ў спробах адрадзіць унію.
Іван Луцкевіч таксама ня быў вельмі набожным чалавекам. Пра што згадвае ягоная нарачоная Юліяна Вітан-Дубейкаўская (у дзявоцтве Мэнке) у сваіх успамінах, дзе яна кажа яму:
“Ах, Ясенька, хто ведае, хто з нас гэрэтык, а хто не. Вось мы з табой толькі ведаем, што Бог улажыў у нашыя душы любоў, і гэтая "амор сакра" лучыць нас з табой і з нашымі бліжнімі. Толькі любоў да твайго народу прымусіла цябе аддаць яму ўсё жыцьцё, усю тваю працу. Хоць ты й забыўся маліцца, але ты добры хрысьціянін, бо маеш сэрца, поўнае любові да сваіх бліжніх”.
З успамінаў Дубейкаўскай вынікае, што Іван быў каталіком, і яе лютаранства стала перашкодаю для ксяндза, які прапанаваў ёй даць шлюб з Іванам перад самай ягонай сьмерцю ў 1919 годзе. Фармальнасьці запатрабавалі б шмат часу.
Гэткі экспэрымэнтатарскі падыход да стварэньня беларускай нацыянальнай царквы ўжываўся Іванам Луцкевічам і ў дачыненьні да стварэньня беларускай палітыкі. Толькі царква мусіла быць адзінай, а палітыка павінна была распадацца на спэктар плыняў, партыяў, поглядаў. Натуральна, у часы рэвалюцыяў пачатку мінулага стагодзьдзя стаўка рабілася на сацыялізм. Але, калі Антон Луцкевіч ці не праз усё сваё жыцьцё лічыў сябе марксістам, дык Іван усё ж такі свой палітычны выбар ставіў пасьля задачы збудаваць нацыю. Вось як гэта, напрыклад, адлюстравалася ва ўспамінах Антона Луцкевіча:
“1905 год – год Першае расейскае рэвалюцыі – адбіўся на агульным кірунку беларускае працы, якая прынімае больш чырвоны колер. І тут Іван Луцкевіч выказвае сябе як неўтамімы агітатар, езьдзячы па правінцыі, арганізуючы мітынгі і выступаючы на іх з гарачымі прамовамі, у каторых элемэнт нацыянальны ўсё ж пануе над палітычным і сацыяльным”.
У гэтым “усё ж” – ці то шкадаваньне, ці простая канстатацыя. Але й сацыялізм самога Антона Луцкевіча быў не зусім такі, як мы яго прывыклі ўспрымаць у абгортках расейскага рэвалюцыянэрства. На гэта зьвярнуў увагу гісторык Антон Шукелойць:
“Бацька братоў Луцкевічаў, Іван Луцкевіч, браў удзел у Студзеньскім паўстаньні 1863 году ў сацыялістычнай плыні, а сыны ягоныя павялі справу далей. Гэта ды іншае паказвае, што сапраўдны сацыялістычны рух і сьветагляд прыйшлі да нас з Захаду, а не з Масквы”.
Івану Луцкевічу на момант выхаду першага нумару газэты было 25 гадоў, Антону – 22. Іх род – зь Менску, але нарадзіліся і гадаваліся браты на тэрыторыі цяперашніх Літвы і Латвіі. Іван зь дзяцінства быў захоплены гісторыяй і калекцыянаваньнем. Далей – з кнігі Зянона Пазьняка “Гутаркі з Антонам Шукелойцем”. Антон Шукелойць:
“Менская частка жыцьця Луцкевічаў неяк мала дасьледаваная. А тут шмат цікавага. Гэта гербавая шляхта. Жылі ў Менску здаўна. Бацька братоў Луцкевічаў, якога звалі Ян, удзельнічаў у паўстаньні Kастуся Kаліноўскага. Пасьля здушэньня паўстаньня яму неяк удалося пазьбегнуць рэпрэсіяў і замаскавацца. Служыў у расейскім войску. Пахаваны ў Менску на Kальварыі. Помнік падпісаны па-польску, дзе сказана, што Ян Луцкевіч быў афіцэрам расейскага войска”.
Зянон Пазьняк удакладняе:
“Гэта, здаецца, як ісьці да касьцёла, то зь левага боку”.
Антон Шукелойць адказвае:
“Так. Дамы Луцкевічаў (іх было два, стары і новы) стаялі на вуліцы Хрышчэнскай, унізе, каля Сьвіслачы. З другога боку на гэтай вуліцы стаяў дамок Янкі Kупалы. У1944-м, калі вярталіся саветы, увесь бок вуліцы, дзе стаяў дом Kупалы, згарэў. Дамы Луцкевічаў ацалелі, але пасьля вайны саветы іх разбурылі.
У Яна Луцкевіча было пяцёра дзяцей: сыны Іван, Антон, Стафан, дочкі Амілія і Вікторыя, якая памерла ў два гады. Жонка Яна Луцкевіча, Зоф''я, была з роду Лычкоўскіх, вельмі прыгожая жанчына (як відаць на фатаграфіі яшчэ ХІХ стагодзьдзя). Стафан быў лекарам. Выглядаў вельмі шляхетным чалавекам, праўда, цікавіўся больш паляваньнем, сваёй прафэсіяй і сьвецкім жыцьцём. У беларускім руху не адзначыўся.
У 1930-х гадах, калі Kупала рабіў сабе "харакіры" (парэзаў жывот), то першы, хто ратаваў яго, быў якраз Стафан Луцкевіч, які яго агледзеў, выклікаў хуткую дапамогу, і Kупалу адвезьлі ў шпіталь”.
Жыцьцё Івана Луцкевіча ахоплівала гэты сьвет максымальна шырока. Атрымаўшы выдатную адукацыю юрыста і археоляга, ён меў прызнаньне як у асяродку піцерскай і венскай прафэсуры, так і на сялянскіх зьездах, паміж падпольшчыкаў-тэрарыстаў у Менску і на кансьпірацыйных кватэрах у Вільні. Ён матляўся па сьвеце, ладзіў страйкі на заводах і выступаў на мітынгах, а пры тым умудраўся займацца археалягічнымі раскопкамі, вывучэньнем знаходак і зьбіраньнем антыкварыяту. Здаецца, яго ведалі ўсе, і калі ягонага брата Антона нейкі мэмуарыст зьвінавачвае ў ганарыстасьці, дык пра Івана ніводнага кепскага слова я не знайшоў.
Вось што пісаў пра яго Максім Гарэцкі:
“Першы раз увідзіў я Івана Луцкевіча ў пачатку жніўня 1913-га году ў віленскай беларускай кнігарні на Завальнай, 7. У цёмным пакойчыку за крамаю, сярод усякае старадаўнае беларушчыны, рупліва і рухава нахіляўся ён над трэснутаю вазаю, меркаваў зь вялікай любасьцю, як заляпіць шчэрбіну. Пачуўшы маё імя, адарваўся ад свайго інтарэсу, сказаў мне колькі дужа ласкавых слоў і зараз клапатліва зьвярнуўся да свайго чалавека ў справе здабываньня паперы на чародны нумар "Нашае Нівы". За паўмінуткі яго ўжо не было... Дзьве асаблівасьці кінуліся мне ў вочы на беларускім полі: эўропэйскасьць выгляду і энэргічнасьць Івана Луцкевіча. Вока, прызвычаенае да беларускай дэмакратычнай, казаў той, нядбайнасьці ці проста нічым незакрытай неахайнасьці ў вопратках і апрананьні, было прыемна заваблена эўропэйскай, скажу я, акуратнасьцю ў яго скромным касьцюме. Тое самае было і ў манерах, і ў абыходжаньні з людзьмі. Вуха, прызвычаенае да славеснае размазьні, бясконца-нуднай гутаркі ці маркотнай маўклівасьці замучаных ідэйнасьцю грамадзян Беларусі, было прыемна заваблена сьціснутай, кароткай і цэннай, а глаўнае энэргічна-рашучай гутаркай гэтага правадыра беларускага руху.
І ўжо ў лістападзе 1914-га году сустрэліся мы ў віленскім гошпіталі "Мішмерас Хойлем", дзе я ляжаў цяжка паранены, з аскялёнкам нямецкае гранаты ў назе. Няблізкі сьвет і мокрае надвор''е, а Йван Луцкевіч даведаўся мяне пры першай магчымасьці, прынёс вінаграду, разгаманіў мяне, быццам дыхнуў сьвежай струёй няўміручага жыцьця”.
Далей Гарэцкі згадвае нашага знаёмага зь мінулай перадачы – доктара Рома, канстытуцыйнага дэмакрата, разам зь якім у 1910 годзе браты Луцкевічы стварылі ў Вільні масонскую лёжу:
“Загадчык "Мішмерас Хойлема" доктар Ром быў блізкі друг Івана Луцкевіча. Тут жа працавала міласэрнаю сястрою і клала пад падушкі "Нашу Ніву" нябожчыца Цётка, наша незабытная пясьнярка і рэвалюцыянэрка Алёізія Пашкевічанка. Гэны гошпіталь быў наогул самы лепшы з усіх, якія відзіў я за час вайны; посьле-ж таго, як мяне даведаўся Іван Луцкевіч, я ляжаў там як у сваёй хаце пад апекай маткі і добра лепшаў”.
Антон быў дыплямат, прамоўца, публіцыст, літаратурны крытык, выкладчык. Яго дэфініцыі пішуцца лёгка. У параўнаньні з дэфініцыямі Івана. Хто ён, Іван Луцкевіч? Археоляг, антыквар? Але так выглядае сёньня – вось што цікава. Яшчэ перад мінулай вайной усё бачылася наадварот. З Іванам было ўсё ясна, а Антон... Вось як пісаў у сваёй паэме “Падарожжа” тагачасны віленскі паэт Міхась Машара:
Іван, Іван! – Сяйбіт наш слаўны! Яна прачнулася – жыве, Зярняты сеяў Ты нядарма, Ня марны мукі ўсе Твае!
Хоць там далёка ў Закапаным Сумуе Твой магільны крыж – Дзе Ты, наш слаўны і каханы, Адзін пакінуты ляжыш.
Прывет Табе! – Прывет Краіны Табой ўзварушанай, жывой, Ад вёсак, ніў і даляў сініх, Ад ўсіх разбуджаных Табой.
Відавочна, што насельнікі Заходняй Беларусі глядзелі на Івана Луцкевіча, як на асобу нумар адзін найноўшай гісторыі. Для іх гэта быў стваральнік дзяржавы – як Пілсудзкі ў Польшчы ці Ленін у СССР. І тут няма перабольшаньня. Калі ў 1918 годзе лідэры Першага Ўсебеларускага кангрэсу ў Менску схіляліся ў бок абвяшчэньня аўтаноміі ў складзе Расеі, на кангрэсе зьявіліся браты Луцкевічы і адназначна сьцьвердзілі – поўная незалежнасьць.
Праз год пасьля той паездкі зь Вільні ў Менск Івана Луцкевіча ня стала. Сябры вывезьлі яго на курорт у Закапанэ, разумеючы, што вязуць схварэлага на сухоты героя не для лекаваньня, а каб даць яму магчымасьць памерці ў спакоі. У сваіх успамінах Антон Луцкевіч напісаў:
“У Татрах — у Закапаным — памёр Бацька Беларускага Адраджэньня Іван Луцкевіч. Там скромны драўляны крыж адзначае магілу Таго, хто ўсё жыцьцё сваё аддаў на служэньне Беларускаму Народу, хто так поўна, да канца згарэў за Беларускую Ідэю”.
Сёлета ў траўні мне давялося быць у Закапаным. Малюсенькае курортнае мястэчка, збой кавярняў, вулічныя факіры й рамізьнікі з распрыгожанымі коньмі, жывыя расфарбаваныя скульптуры і музыкі на ўсе лады, уся гэтая рознакаляровасьць і тысячы-тысячы турыстаў – стварала атмасфэру карнавалу, за якім, напрыканцы галоўнай прамэнаднай вулкі, месьцяцца тыя самыя, даўно ўжо мэмарыяльныя могілкі. Яны зусім малыя – якая сотня магіл. Вакол, як сягае вока – высозныя горы з асьнежанымі вяршынямі. Але скромнага драўлянага крыжа над пахаваньнем Івана Луцкевіча, які мы ведаем з даўняга здымку, няма. У лістах Мар’яна Пецюкевіча, выдадзеных у Беластоку, паведамляецца, што на магіле стваральніка беларускае дзяржавы пахаваная Каміла Зялінская. Гэта і ёсьць арыенцір для ўсіх аматараў беларушчыны.
Брат Івана Антон быў арыштаваны бальшавікамі, якія прыйшлі ў Вільню ў 1939 годзе, і памёр у ГУЛАГу.
У 1990-я гады помнік братам Луцкевічам быў пастаўлены на могілках Роса ў Вільні.
* * *
Углядаючыся ў партрэты братоў-заснавальнікаў, нельга не заўважыць татарскія рысы твараў. Як, між іншым, і ў многіх іншых адраджэнцаў – Багушэвіча, Багдановіча...
Пералічаныя асобы, іх продкі сапраўды паходзілі з татарскіх асяродкаў, якія зьявіліся на беларускіх землях яшчэ ў часы Вітаўта. Можа падацца дзіўным, што гэтыя мусульманскія асяродкі дадуць у далёкай пэрспэктыве найлепшых беларускіх паэтаў і палітыкаў. Усё ж такі, іншая кроў і іншая вера. Але ўсё вырашыла мова. Кажа дасьледнік гэтае тэмы, журналіст газэты “Беларусы і рынак” Вадзім Александровіч:
(В.Александровіч: ) “Татары досыць лёгка асыміляваліся ў моўным пляне. Ужо дзесьці ў 16-м стагодзьдзі адбываецца пераход (нават часткова ў набажэнстве) на старабеларускую мову, і вось гэтая мяжа паступова зьнікае”.
Наступны фактар збліжэньня – сацыяльны падзел у асяродзьдзі татар.
(В.Александровіч: ) “Татары не былі маналітам. Акрамя простых татар, якія займаліся агародніцтвам, якія і прынесьлі ў Беларусь агародніцтва, былі яшчэ татары-шляхта, якія сюды прыйшлі разам з Тахтамышам. Значная частка зь іх вярнулася на тэрыторыю арды, але потым, пасьля другога прышэсьця татараў, пасьля бітвы пад Грунвальдам татары-шляхта атрымалі роўныя правы з нашай шляхтай, таму моцнай мяжы ў гэтай часткі не было”.
На думку Вадзіма Александровіча, беларускі патрыятызм нашых татар быў прадыктаваны тым, што яны мелі крымскае паходжаньне і выразна адасаблялі сябе ад татар паволскіх, якія станавіліся расейскімі дваранамі. Станавіліся ня проста так, а праз гвалт над верай – іх прымушалі пераходзіць у праваслаўе. І гэты прыклад быў перад вачыма беларускіх татар-шляхты.
(В.Александровіч: ) “Адсюль і паўстае той татарскі беларускі патрыятызм, які мы бачым у часе паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі”.
Прафэсійныя вайскоўцы-татары былі найлепшымі вершнікамі ў ВКЛ. Што ня можа не навесьці на думку, а хто ж там скача на кані на гербе Вялікага Княства, апетай Максімам Багдановічам “Пагоні”?..
Як прафэсійныя вайскоўцы татары несьлі поўную адказнасьць за паразу паўстаньня Касьцюшкі, а значыць, і за страту дзяржаўнасьці на землях сваёй радзімы. А гэта, у сваю чаргу, будзіла думкі пра вяртаньне дзяржаўнасьці ў наступных пакаленьняў татараў-шляхты, якія паступова станавіліся ўжо проста беларусамі.
(В.Александровіч: ) “Праз тры-чатыры пакаленьні гэта адбілася ў росьце нацыянальнай сьведамасьці ўжо ў чыста беларускім аспэкце, што было зьвязана і з маёмасным станам. Татарская шляхта на 75-80 адсоткаў была шляхтай незаможнай. І таму гэта супала з агульнанародніцкімі тэндэнцыямі ў Беларусі. І ў выніку гэта прывяло да масавага прыходу людзей татарскага паходжаньня да беларускай нацыянальнай ідэі. Мы ж самі бачым па нашым ужо часе, што вельмі багата цяперашніх адраджэнцаў Беларусі – гэта паўкроўкі. Чыстымі мусульманамі, якія выконвалі ўсе абрады, засталіся тыя агароднікі, татарскія сяляне”.
Разалія Александровіч, беларуская татарка, філёляг, дасьледніца татарскай культуры кажа, што, на яе думку, татарская кроў у жылах Луцкевічаў надавала іх абліччу шмат чалавечае прывабнасьці:
(Р.Александровіч: ) “Калі глянуць на фотаздымак Івана Луцкевіча – гэта абсалютна мой стрыечны брат. Ён жывы мой брат, маладзейшы за мяне. І я нават хацела папрасіць у яго фотаздымак, каб іх паставіць побач – Івана і майго брата з Наваградка...”
А вось і філялягічная загадка на гэтую тэму.
(Р.Александровіч: ) “10 траўня 1925 году Ўладзімер Жылка прыслаў ліст Антону Луцкевічу, дзе пісаў: “Дасылаю абяцаныя “Вершы аб Вільні”. Прысьвячаю іх вам”. І вось гэтыя тры словы – прысьвячаю іх вам – для мяне гэта абсалютны знак. Калі я прысьвячаю вам вершы аб Вільні і будую іх на мусульманскай сымболіцы і тэматыцы – “О Вільня, крывіцкая Мэка”, “Дзе гоняў рунелыя суры”... “Чытай жа чытай жа празь цемень, праз гэты бяздольля туман” – туман – гэта цюрскага паходжаньня слова. “Ім доля дала паніжэньне, ды Бога КРЫМ Бога няма”... “Руіна замчышча Кааба”... У кожнай абсалютна страфе ёсьць татарскае апорнае слова...”
У адрозьненьне ад брата Антона, Іван Луцкевіч амаль не пакінуў пісанае спадчыны. Вось што згадваў пра гэта Максім Гарэцкі:
(Р.Александровіч: ) “Хацелася іногды схапіць крандаш і запісываць за ім, каб ды не згубілася, бо сам Іван Луцкевіч работу свайго пяра ўсё адкладаў на пазьнейшы, вальнейшы ад чорнае працы час – усё адкладаў і забраў ад нас сваё знацьцё з сабою ў труну”.
Іван не пісаў. Выключэньне складае, хіба што, адзін вядомы артыкул, які пасьля шмат разоў перадрукоўвалі розныя выданьні. І вось што гэта было:
(Р.Александровіч: ) “Ён знайшоў у 1915 годзе ў вёсцы Сорак Татараў недалёка ад Вільні ў мулы Палтаржыцкага Кітаб. Ён яго апісаў, і друкаваная спадчына Луцкевіча складаецца з гэтага артыкула”.
"Аль-Кітаб" – так мы называем мусульманскія тэксты на беларускай мове, напісаныя арабскім пісьмом. Гэта надзвычай карысны помнік, які дае магчымасьць узнавіць гучаньне беларускай мовы ў сярэднявеччы, чаго тагачасная кірыліца да нас не данесла. І ня толькі ў мове тут справа.
У 2001 годзе газэта “Наша Слова” надрукавала артыкул правадзейнага члена Ўсерасейскага геральдычнага таварыства Леаніда Спаткая з наступнай гісторыяй:
“Бацька вядомага актывіста Беларускага згуртаваньня татар-мусульман "Аль-Кітаб" Я.Якубоўскага А.Якубоўскі ўспамінаў, што, праходзячы ў 1930-х гадах службу ў польскім войску, ён пачуў наступны аповед. Быццам у свой час вядомыя прадстаўнікі беларускага нацыянальнага адраджэньня браты Луцкевічы знайшлі ў адным "Аль-Кітабе" (а сярод продкаў братоў былі татары) зьвесткі, што частка татар, якія прымалі ўдзел у Грунвальдзкай бітве 1410 году, змагаліся пад непасрэдным началам Вітаўта у складзе харугвы, што мела бела-чырвона-белы сьцяг, на чырвонай паласе якога былі нашыты белыя маладзік і зорка. Лічачы, што бел-чырвона-белы сьцяг быў асабістым сьцягам папулярнага ў Беларусі Вялікага князя Вітаўта, браты сталі прапагандаваць бел-чырвона-белы сьцяг як гістарычны сьцяг беларусаў”.
Татарская кроў і дадзеная ёю прыродная прывабнасьць, бліскучая адукацыя і таленты, рэальная талеранцыя – этнічная і рэлігійная – усё гэта рабіла братоў Луцкевічаў цалкам незвычайнымі пэрсанажамі нашай гісторыі. Але быў яшчэ адзін фактар, які дазволіў усяму гэтаму рэалізавацца. Гаворка не пра час. Гаворка пра месца. Гэта Вільня. Нідзе больш не магла напісацца паэма пад назваю “Наша Ніва”. Сталіца ВКЛ, кацёл нацыянальных культураў, горад незвычайнай энэргетыкі, якому прысьвяцілі свае найлепшыя вершы найлепшыя беларускія паэты... Нашаніўская Вільня – у наступнай перадачы “Вострая Брама”.