Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сканфіскаваны наклад новай газэты “Наш Магілёў”


Радыё Свабода Андруся Дзьвігуна, аднаго з выдаўцоў незалежнага выданьня, з пакункам газэты затрымалі на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Два чалавекі ў цывільным прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі й заявілі, што спадар Дзьвігун падобны да рабаўніка, які знаходзіцца ў вышуку. Яго забралі ў пастарунак, каб высьветліць асобу.

У пастарунку капітан Юры Кірыловіч склаў пратакол канфіскацыі друкаванай прадукцыі. Са словаў спадара Дзьвігуна, міліцыянты паводзілі сябе надзвычай некарэктна: яму не далі паведаміць праваабаронцам пра сваё затрыманьне й запатрабавалі адключыць тэлефон.

Пасьля дзьвюх гадзінаў няволі Андруся Дзьвігуна адпусьцілі. Цяпер ён разам з праваабаронцамі шукае магчымасьці вярнуць сканфіскаванае выданьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG