Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі згарэлі 4 гастарбайтэры зь Беларусі


Вячаслаў Кулік, Менск Сям’я Буйкевічаў зь вёскі Сьвяціца Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці страціла трох сыноў – Сяргея, Івана і Мікалая.

Памочнік пракурора Сургуцкага раёну Расеі Натальля Бехціна паведаміла Радыё Свабода, што ў вагончыку на газавым радовішчы ААТ “Хантымансійсгеафізіка”, дзе ў ноч з 23 на 24 кастрычніка знаходзіліся браты Буйкевічы, а таксама жыхар вёскі Балбасава Аршанскага раёну Юры Касьцюковіч, узьнік пажар.

“Людзі згарэлі жывымі”, -- удакладніла Натальля Бехціна і паведаміла, што зараз на месцы праваахоўныя органы высьвятляюць, ці адбылася трагедыя паводле неасьцярожнасьці альбо ў выніку падпалу.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры Радыё Свабода і чытайце на сайце ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG