Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага Інтэрнэту

На форумах сайту Беларускага зямляцтва Ізраілю шукаюць, хто можа прыняць да сябе турыстаў, што прыехалі ў краіну зь Беларусі, і апынуліся ў зоне ракетнага абстрэлу. штодня публікуе рэйтынг найбольш папулярных сярод беларускіх карыстальнікаў сайтаў. Мабільнікі, аўтамабілі, праца, надвор’е, кошты і навіны. Інфармацыйныя сайты займаюць адпаведна 7 і 10 мейсцы. Для параўнаньня: адзін з найбуйнейшых расейскіх парталаў “Рамблер” у сваім рэйтынгу пра дзёньнікавыя запісы Міхаіла Ромэра, пра бацьку сучаснага беларускага тэатру Францішка Аляхновіча: “Ня гледзячы на тое, што публікацыі ўжо амаль дзесяць год, і што фрагмэнты з Ромэравага дзёньніка былі апублікаваныя ў часопісе Białoruskie Zeszyty Historyczne, у мяне такое ўражаньне, што ў Беларусі пра іх мала чулі”.

Тым, хто цікавіцца фэстам маладой беларускай рок-музыкі “Басовішча”, якое у гэтыя дні ладзіцца ля мястэчка Гарадок на Беласточчыне, раю зазірнуць на старонку “Саюзу беларускай моладзі” ”http://www.slonko.com.pl”. Тут можна дазнацца пра гісторыю і сучаснасьць усходняй часткі Польшчы, дзе традыцыйна жывуць беларусы. Можна прачытаць пра “Фальклёр усходняй Белосточчына”.

На сайце фан-клюбу гурту NRM (nrsm.org) выкладзены кліп на песьню “Гадзючнік” (“Усё роўна мы пераможам”). Тут жа на старонцы лідэр NRM Лявон Вольскі распавядае пра стварэньне кліпу, зробленым швэдзкім дакумэнталістам Томасам Норданстанам падчас вясновых падзеяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў: “— Відэа яскрава перадае дух таго часу — для мяне гэта вельмі істотна. Напэўна, мы й надалей будзем здымаць менавіта аматарскія кліпы на звычайную лічбавую камэру й прэзэнтаваць іх у інтэрнэце. Для гурта гэта зараз адзінае выйсьце”.

Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі быў Севярын Квяткоўскі . Да сустрэчы ў оф-лайне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG