На сайце Аляксандра Казуліна kozylin.com нехта Госьць выказаўся сёньня гэтак: “Судзьдзя Рыбакоў мусіць адказаць за тое, што ён выконвае і падтрымлівае рэпрэсіі рэжыму ў адносінах да народнага кандыдата ў прэзыдэнты. Колькі год Казулін адбудзе ў турме, роўна столькі пасьля падзеньня рэжыму павінен будзе адседзець і Рыбакоў”.
У сваім інтэрнэт-дзёньніку на сайце “Жывы Журнал” Алекс Сталкер нагадвае пра заўтрашнюю акцыю, скіраваную на тое, каб зьмяніць арбіту Зямлі. (Патлумачу: Адначасна ў розных краінах людзі павінны падскокнуць, каб Зямля зьмяніла сваю арбіту ) Цытую: “Усе памятаюць, што заўтра мяняем арбіту Зямлі ???!!! Я буду скакаць а 13:39:13 ! На сайце www.worldjumpday.org маецца сьпіс часавых зон і часу: каму калі скакаць! Дапамажы сваёй плянэце!”
Інтэрнэт-суполка minsk_by , карыстальнік idiotcol дзеліцца ўражаньнямі: “Разглядаў Нацыянальную бібліятэку. Калі б было люстэркавае шкло, усё было б нармальна. Але паколькі таварыш Прэзыдэнт у нас ня толькі выдатны Гісторык, Эканаміст і Спарцмэн, але яшчэ й Архітэктар, ён загадаў паставіць простае шкло”. На што maozedong123 адпісаў: “Прыяжджаў сябра са Швэцыі да майго знаёмага, і калі ехаў паўз бібліятэку, спытаў: “Гэта што?” Бібліятэка. Швэд: “Гэта будавалі тролі”. Чаму? Швэд: “Тролі гэта такія міфічныя істоты са швэдзкіх казак. Яны вельмі грубыя".
“Начная аблога” зноў расчыняе для вас свае абдымкі. Другую частку праграмы мы аддаем амаль цалкам скандалу на сайце. Там увялі новую сыстэму галасаваньня. Цяпер, калі клікаеш на песьню, галасуеш не за, а супраць яе. Лідар гурту “Нэўра Дзюбдель” Аляксандр Кулінковіч даслаў на сайт “Тузіну гітоў” (http://www.music.fromby.net/) гукавы ліст. У лісьце тым ён абураецца ўмовамі галасаваньня па выніках сэзону:
(Кулінковіч: )“Тое, што зараз адбываецца, — гэта не памылка, не дурны прыкол, а чыстае вады скоцтва. Таму што гісторыя беларускай музыкі апошніх гадоў ёсьць плэй-ліст на выбываньне. І на маю думку “Тузін” зараз робіцца падобным на нашую дзяржаву”.
Вецер Мэханічны, уладальнік сайту “Тузіна Гітоў”, аўтар новых правілаў правядзеньня выніковага туру “Тузін-2006”, адказвае: “Вялікую ролю ў афарбоўцы рэакцыі на асобныя вынікі гэтага галасаваньня мае непасрэдна месца, што займае тая ці іншая песьня. Песьня “наверсе” — дык усё выдатна. Песьня “ўнізе” — “скоцтва”. Тым болей, калі гэтая рэакцыя суправаджаецца абвінавачваньнямі ў замоўчваньні правілаў галасаваньня й недастатковасьці памеру шрыўтоў :) І гэта натуральна, звыкла й ані каліва не адымае ўсяе заслужанае павагі да творчасьці музыкаў, нават калі зь іх вуснаў гучаць не самыя прыемныя словы”.
На заканчэньне — паэзія ад аўтару блогу dvarf : “Шкада палкоўніка, маёра і сяржанта. У іх работа, дом і агарод. А ў мяне, дурнога мітынганта, Флэш-мобы, нэт і нейкі там завод”.
Дасылайце нам свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітрый Падбярэзскі, шчэ сустэнемся…