Як сьведчыць аўтар сюжэту, нямецкі журналіст Ёрг Гразэр, “сёньня на мяжы можна набыць у нявольніцтва любую на ўласны густ беларуску, расейку, украінку, малдаванку. Гэтыя жанчыны прыяжджаюць у ЭЗ з гадавой візай і маюць дазвол на працу прыбіральшчыцы, афіцыянткі, бармэншы. За гэтак званую гадавую арэнду ад 1,5 да 10 тысячаў эўра яны перадаюцца ўладальнікам бардэляў”.
Паводле аўтараў праграмы, у часе падрыхтоўкі рэпартажу ім прыйшлося сустрэцца зь вялікім мноствам людзей. Як з прадстаўнікамі сэкс-індустрыі, так і з тымі, хто зь ёй змагаецца.
Сын баварскага селяніна Ганс каля 15 год зьяўляецца ўладальнікам памежнага бардэля на чэскай тэрыторыі. Менавіта беларускі, расейкі, украінкі робяць ягоную ўстанову папулярнай сярод заходніх кліентаў. У перадачы Ганс распавядае пра тое, што “ў Чэхіі ёсьць месцы, дзе жанчын можна купляць як быдла”, што “дзьве траціны памежных бардэляў цяпер кантралююцца гэтак званымі расейскамоўнымі людзьмі. Менавіта яны ставяць свае ўмовы перад уладальнікамі ўстановаў”. “Жыцьцё чалавека для іх ня значыць нічога. Жанчын могуць бясконца перапрадаваць у чыюсьці ўласнасьць”, – кажа Ганс.
Ад нямецкіх калегаў ўдаецца атрымаць кантактны тэлефон прадстаўніцы адной з аўстрыйскіх місіяў па дапамозе ахвярам гандлю людзьмі. Гэтая жанчына, дарэчы, чэшка паводле нацыянальнасьці, засталася па-за кадрамі рэпартажу. Сярод кола яе складаных і часам небясьпечных абавязкаў – пошукі і кантакты з гэтак званымі інфарматарамі. Зь іхнай дапамогай яна высьвятляе месцы гандлю і месцазнаходжаньне сэкс-нявольніц.
(Прадстаўніца місіі: ) “ Я правяла неафіцыйнае інтэрвію з адным былым вайскоўцам зь міратворчага кантынгенту ААН у Косаве. Гэты чалавек пажадаў гутарыць са мной выключна на ананімных умовах. Ад яго я ведаю, што цяпер даволі шмат беларускіх жанчынаў у Косаве. Яны трапляюць туды нелегальна праз Чарнагорыю. Колішнія сябры альбанскага паўстанцкага войска – цяпер гэта нейкая сілавая структура – пастаўляюць гэтых жанчын кантынгенту міратворчых сілаў ААН. Дзяўчаты павінны абслугоўваць гэтых вайскоўцаў. Беларусак, на жаль, становіцца ўсё больш. Я чула, што за падобным гэшэфтам стаяць прадстаўнікі афіцэрскіх сем’яў”.
“Калісьці я сама была вымушаная займацца прастытуцыяй на чэска-нямецкай мяжы. Я ведаю, што далёка ня ўсе працаўніцы сэкс-індустрыі займаюцца гэтым пад прымусам, далёка ня ўсе лічаць гэта гвалтам і зьнявагай, далёка ня ўсе хочуць уцячы з бардэляў. Аднак ёсьць і тыя, якія больш ня могуць цярпець зьдзекаў. Дзеля іх я і працую”, – гаворыць прадстаўніца аўстрыйскай місіі па дапамозе ахвярам гандлю людзьмі.