Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі “Шкловалакна” адмовіліся весьці перамовы са Свабодным прафсаюзам


Радыё Свабода Суполка Свабоднага прафсаюзу адкрытага акцыянэрнага таварыства “Полацак—Шкловалакно” зьвярнулася са скаргай у міжраённую інспэкцыю працы і пракуратуру ў зьвязку з тым, што заводзкая адміністрацыя адмовілася пачаць перамовы дзеля зьмены і дапаўненьня калектыўнай дамовы.

Перамовы мусілі прайсьці 3 студзеня, пры гэтым час і месца іх правядзеньня былі папярэдне ўзгодненыя з дырэкцыяй заводу. Аднак у вызначаны час дырэкцыя, ня выставіўшы прафсаюзу ніякіх прэтэнзіяў, адмовілася іх весьці. Прафсаюзныя лідэры палічылі гэта сьвядомым парушэньнем артыкулу 357 Працоўнага кодэксу, які абавязвае наймальніка правесьці згаданыя перамовы ў сямідзённы тэрмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG