Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дэпартавала беларускіх сэктантаў


Як высьвятляецца, дэпартаваных з Расеі беларусаў суправаджаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Дубовік. У інтэрвію “Свабодзе” ён паведаміў, што сёньня раніцай выехаў з Расеі разам зь беларускімі сэктантамі:

“Зь сяла Нікольскае ў Менск мы прыехалі на “Газэлі”. Я застаўся ў Менску, а яны накіраваліся дахаты”.

Са словаў суразмоўцы, выдаткі на дарогу аплаціла Беларусь.

Раней Радыё Свабода паведамляла, што жыхаркі Берасьцейшчыны Вольга Дзянісовіч і Валянціна Панядзельнік разам з трыма дзецьмі спазьніліся патрапіць у пячору каля вёскі Нікольскае, дзе чакаюць канца сьвету каля 30 сэктантаў. Запозьненыя пустэльнікі зачыніліся ў адным з так званых “сьвятых дамоў” прапаведніка Пятра Кузьняцова. Пэўны час ім нават удавалася не пускаць у гэты дом міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG