Уладзімер Сямашка гаворыць, што і гэтая цана можа быць зьніжаная яшчэ на 7—8 даляраў. Такім чынам, падвышэньне кошту адносна цяперашняга складзе толькі 10%.
Такі падыход абсалютна не кладзецца ў формулу разьлікаў, якую зацьвердзілі расейскі і беларускі бакі. А яна на 2008 год выглядае так: 67% сярэднеэўрапейскай цаны за мінусам выдаткаў на транспартаваньне.
Эканамічны аналітык Валянцін Мацкевіч тлумачыць:
“Цана газу залежыць ад кошту нафты. Сёньня я цікавіўся апошнімі зьвесткамі. І сярэднеэўрапейская цана выглядае як 300 даляраў за адну тысячу кубамэтраў. Калі зыходзіць з гэтага, дык 67% атрымліваецца дзесьці каля двухсот даляраў.
Але ў сярэднеэўрапейскія кошты ўваходзяць яшчэ і транспартаваньне. Гэта азначае, 30—40 даляраў мінус. Атрымліваецца не 300, а дзесьці 260—270 даляраў. Нават, можа меней”.
Па тлумачэньні я зьвярнуўся ў прэсавую службу расейскага канцэрну “Газпром”. Афіцыйнага прадстаўніка “Газпрому” Сяргея Купрыянава ў Маскве сёньня не было. Супрацоўніца прэсавай службы кажа:
“Ён у камандзіроўцы знаходзіцца цяпер. І вельмі сумняюся, што нехта за яго вам скажа. Тым больш, што Ігара Валабуева, які ў нас намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі, таксама няма на месцы”.
Валянцін Мацкевіч гаворыць, што кошты, якія называе Ўладзімер Сямашка, ёсьць “поўным адыходам ад папярэдніх дамоўленасьцяў”:
“Магчыма, новая сыстэма дамоўленасьцяў вызначаецца. Можа, уступаюць у сілу некаторыя новыя фактары, не вядомыя нам. Магчыма, ідзе нейкі торг інтарэсаў. І ўся ранейшая дамоўленасьць карэктуецца”.
Намесьнік дырэктара Інстытуту краінаў СНД у Маскве Ўладзімер Жарыхін кажа, што ён нічога ня чуў пра новыя дамоўленасьці. Але ён зьвяртае ўвагу на дэвальвацыю даляра:
“Здаецца, ужо ж дамаўляліся — лічыць усё ў рублях. А ўсё роўна лічаць у далярах. І калі мы гаворым пра даляры, мы ўвесь час заганяем сябе ў пастку. Наколькі дэвальваваўся даляр сёлета! І таму трэба ўсё вымяраць, можа, нейкімі залатымі драбкамі?
І калі прыняць пад увагу лічбы, якія агучваліся ў вас, у Менску, дык, атрымліваецца, што нічога наагул не падвышаецца. Кошты застануцца тыя самыя для Беларусі”.
На гэтым тыдні ў “Газпроме” паведамілі, што кошт газу для Беларусі будзе прывязаны да цаны на газ для Польшчы. Аднак цана для Варшавы яшчэ ня вызначаная.
“Газпром” “прывяжа” кошты газу для Беларусі да Польшчы, 19.11.2007 “Газпром” пагражае павялічыць кошт газу да 280 даляраў?, 20.07.2007