Кацярына Салаўёва апавяла “Свабодзе”, што яе выклікалі на катэдру ангельскай мовы. Там яе папярэдзілі, што студэнтка мае шмат нізкіх ацэнак, і з такой пасьпяховасьцю ёй вучыцца далей нямэтазгодна.
“Раней у мяне не было праблемаў з ангельскай мовай”
Кацярына Салаўёва ўпэўненая, што ацэнкі ёй сталі заніжаць пасьля таго, як ва ўнівэрсытэт прыйшлі паперы з суду пра тое, што яе аштрафавалі за ўдзел у апазыцыйнай акцыі.
“Ставяць мінусы, а потым, калі падыходзіш разабрацца і кажаш, што тэму ж здала, то яны ў адказ кажуць, што не заўважылі... Так і атрымліваюцца мінусы. Раней у мяне не было праблемаў з ангельскай мовай.
Катэдра ангельскай мовы можа ініцыяваць маё адлічэньне з унівэрсытэту на падставе таго, што я нібыта не пасьпяваю на вучобе. Як толькі мяне аштрафавалі й прыйшлі паперы ва ўнівэрсытэт, у мяне адразу ж пачаліся праблемы з вучобай. Нізкія адзнакі. Сам ня ведаеш, ці гэта ты сам такі, ці гэта табе дапамагаюць”.
Супрацоўніца дэканату: “У яе вельмі шмат пропускаў”
Мэтадыст дэканату гістарычна-філязофскага факультэту Галіна Астапковіч патлумачыла “Свабодзе”, што загаду на адлічэньне студэнткі Салаўёвай няма.
Яна ўзяла ведамасьці пасьпяховасьці й паведаміла, што ў Кацярыны ня самыя лепшыя адзнакі, яна прапусьціла шмат заняткаў.
“У яе вось ёсьць шасьцёркі, пяцёркі, пару сямёрак, а астатнія ацэнкі ніжэйшыя. Вельмі шмат пропускаў. Я бачыла атэстацыйную ведамасьць. Шмат неатэстацыяў. Тое, што неатэставанае, мы пазначаем чырвоным маркерам. Там гэтага працэнтаў восемдзесят. Значыць, гэта пропускі без паважных прычынаў”.
У Полацкім унівэрсытэце студэнтаў атэстоўваюць два разы на сэмэстар: кожны сёмы і чатырнаццаты тыдзень. У дэканаце паведамілі, што бывалі выпадкі, калі студэнтаў за непасьпяховасьць адлічалі да пачатку экзамэнацыйнай сэсіі.
Полацкая пракуратура высьвятляе прозьвішчы ўдзельнікаў акцый, 29.11.2007 Полацак: чарговае затрыманьне за графіці, 27.11.2007