Сябра Каардынацыйнай Рады прадпрымальнікаў ад Менску Аляксандр Макаеў упэўнены, што прадпрымальнікі зьбяруцца на Кастрычніцкай плошчы нават на несанкцыянаваную акцыю. Паводле ягоных падлікаў, пасьля ўвядзеньня ў дзеяньня Ўказа № 760 толькі ў сталіцы каля трох соцень чалавек стануць беспрацоўнымі.
“Будзе эканамічны і сацыяльны выбух. У бліжэйшыя месяцы пасьля новага году будзе стагнацыя і вынішчэньне малога бізнэсу. Будзе і крыміналізацыя, бо пачнуцца “разборкі” паміж былымі гаспадарамі і рэалізатарамі. Акцыя неабходная для кансалідацыі прадпрымальнікаў у абарону сваіх правоў. У нас, прадпрымальнікаў, няма спэцназу, каб прарваць ачапленьне і весьці нейкія вайсковыя дзеяньні з сілавымі структурамі. Але я думаю, што ўлады ня здолеюць перакрыць цэнтар горада”.
Двое прадпрымальнікаў Алесь Таўстыка і Руслан Луцэнка адбываюць арышты ў турме на вуліцы Акрэсьціна за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў з заклікам узяць удзел у мітынгу. Нягледзячы на гэта, улёткі распаўсюджваюцца на менскіх рынках і ў рэгіёнах.
У Салігорску на рынках прадпрымальнікі зьбіраюць подпісы супраць Указа № 760. Лідэр салігорскіх прадпрымальнікаў Аляксандр Цацура паведаміў “Свабодзе”:
“У нас у Салігорску недзе каля дзьвюх тысяч прадпрымальнікаў і каля тысячы наёмных работнікаў. Усіх пазбавяць працы. У нас тут і без таго беспрацоўе. Уладкавацца на працу вельмі складана. Таму мы выйдзем на Кастрычніцкую плошчу. Плянуецца на 1 студзеня ўсебеларускі страйк бяз выплаты падаткаў. Прычым страйк будзе насіць актыўны характар”.
Гаворыць старшыня Каардынацыйнай Рады прадпрымальнікаў Анатоль Зьмітровіч:
“Куды ўладкоўваць беспрацоўных гандляроў? Рэспубліканская праграма іх працаўладкаваньня адсутнічае. Праграмы перанавучаньня таксама няма. На іх лёс дзяржава больш зьвяртаць увагу ня будзе. Гэта ж нейкая спэцапэрацыя на зьнішчэньне малога бізнэсу. Таму прадпрымальнікі пойдуць на крайні крок”.
Сёньня на паседжаньні актыву прадпрымальнікаў будуць абмяркоўваць пытаньні падрыхтоўкі і арганізацыі акцыі.
Заяўнікі акцыі ў сваім звароце да чыноўнікаў Менгарвыканкаму ўказалі колькасьць удзельнікаў мітынгу да 5 000 чалавек. Яны разьлічваюць бяз перашкодаў сабрацца 10 сьнежня а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.
Прадпрымальнікаў пакаралі за ўлёткі арыштамі, 29.11.07 Прадпрымальнікі зьбіраюцца мітынгаваць і страйкаваць, 27.11.07