Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць аднаго з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў


Алесь Дашчынскі, Менск У Заводзкім судзе Менску разглядаюцца адміністрацыйныя справы адносна двух прадпрымальнікаў, затрыманых учора падчас раздачы улётак у адным з гандлёвых цэнтраў Менску.

Адзін зь іх – заяўнік мітынгу 10 сьнежныя на Кастрычніцкай плошчы Алесь Таўстыка распавёў:

“Мы распаўсюджвалі інфармацыйныя бюлетэні, у якіх зьмешчаны наш зварот у Менгарвыканкам аб дазволе на мітынг 10 сьнежня на плошчы Каліноўскага. Таксама там гаворыцца пра нашу чыста прадпрымальніцкую справу – аб адмене прэзыдэнцкага указу №760 і асабліва пункту 1.1. Але калі нам нават не дазволяць правесьці мітынг, мы маем права прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу і хоць бы падзівіцца на елку і правесьці карагод.

Мы раздалі бюлетэні ў гандлёвым цэнтры “Зеркала” і нас ахоўнікі папрасілі выйсьці. І ў гандлёвым цэнтры “Падземны горад” ахоўнік папрасіў нас зайсьці ў адміністрацыю і паразмаўляць. Ён выклікаў міліцыю. Нас з маім намесьнікам Русланам Луцэнка затрымалі і адвезьлі ў Завадзкую міліцыю. Мы правялі ноч у Заводзкім РУЎС. Міліцыянты да нас ставіліся вельмі добра”.

Алесь Таўстыка і Руслан Луцэнка не падпісалі складзены на іх міліцыянтамі пратакол. Яны лічаць вінавачаньні безпадстаўнымі.

“Заканадаўства не забараняе мне раздаваць інфармацыйны бюлетэнь”, – сказаў Алесь Талстыка.

Падтрымаць затрыманых прадпрымальнікаў у судзе прыйшлі старшыня АГП Анатоль Лябедзька і актывіст апазыцыі Вячаслаў Сіўчык, а таксама прадпрымальнікі, сярод іх адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў.

Менск, 29.11.2007. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні затрыманыя прадпрымальнікі не падпісалі. У пратаколе гаворыцца, што прадпрымальнікі распаўсюджвалі бюлетэні зь інфармацыяй аб правядзеньні мітынгу 10 сьнежня а 12 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы без адпаведнага дазволу. І тым самым зрабілі адміністрацыйнае парушэньне.

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні затрыманыя прадпрымальнікі не падпісалі. У пратаколе гаворыцца, што прадпрымальнікі распаўсюджвалі бюлетэні зь інфармацыяй аб правядзеньні мітынгу 10 сьнежня а 12 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы без адпаведнага дазволу. І тым самым зрабілі адміністрацыйнае парушэньне.

Менск, 29.11.2007. А.Лябедзька прыехаў падтрымаць прадпрымальнікаў у судзе

А.Лябедзька прыехаў падтрымаць прадпрымальнікаў у судзе

Менск, 29.11.2007. В.Сіўчык і А.Макаеў перад пачаткам суда над прадпрымальнікамі

В.Сіўчык і А.Макаеў перад пачаткам суда над прадпрымальнікамі

Менск, 29.11.2007. А.Таўстыка і Р.Луцэнка перад дзьвярыма суду

А.Таўстыка і Р.Луцэнка перад дзьвярыма суду

Менск, 29.11.2007. Сябры прынесьлі рэчы для затрыманых

Сябры прынесьлі рэчы для затрыманых
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG