Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым расейская выбарчая кампанія адрозьніваецца ад беларускай?


Вячаслаў Кулік, Менск Адказы на гэтае пытаньне наш карэспандэнт запісаў на менскай вуліцы імя Кірава.

Юнак: “Ну, як заўжды, выбары як выбары. У Беларусі яны больш падтасаваныя”.

Спадар: “Калі гаварыць сумленна, то мяне не цікавяць выбары ні тут, ні там. У дадзеным выпадку ў мяне іншыя ёсьць праблемы”.

Спадар: “Сачу, слухаю “Вести”. Пакуль не даводзілася сутыкацца з парушэньнямі”.

Спадар: “Гляджу тэлевізар, чытаю газэты. Натуральна, мне неабыякава, што адбываецца ў суседняй краіне. У некаторай ступені мы зь імі зьвязаныя і агульнай культурай, праз сваякоў, у эканоміцы таксама. Таму я асабіста хацеў бы, каб там перамагла партыя “Единая Россия”.

Спадар: “Ну, назіраю, але інтарэсу няма. Таму што там купка нахабнікаў. Свае грошы зарабляюць, і толькі. На людзей ім начхаць”.

Карэспандэнт: “А выбары ў Беларусі адрозьніваюцца ад тых выбараў, якія адбываюцца ў Расеі?”

Спадар: “Маштаб адрозьніваецца. Там грошай больш, а тут менш. Вось і ўсё”.

Юнак: “Я мяркую, што адна і тая ж тэхналёгія”.

Спадар: “Асабліва не цікаўлюся. Толькі з тэленавінаў. Баюся памыліцца, але там, як мне падаецца, выбары больш дэмакратычныя, чым у нас”.

Юнак: “У іх ёсьць тэледэбаты. У навінах таксама выступаюць розныя кандыдаты, ад розных партыяў. Зусім ня тое, што ў Беларусі”.

Спадар, сьмяецца: “Усё роўна, каго там выберуць. Асаблівага нічога ня здарыцца. У іх крычаць больш, больш грошай выкарыстоўваюць на такія кампаніі. А калі параўноўваць — то Беларусь трэба ратаваць”.

Спадар: “Я расеец. Ад пазыцыі ў кіраўніцтве Расеі залежаць дачыненьні Расеі і Беларусі. Калі зьменіцца лідэр Расеі, у прыватнасьці, калі прыйдуць да ўлады камуністы, то гэтыя дачыненьні зьменяцца да лепшага”.

Карэспандэнт: “Як вы мяркуеце, чым цяперашняя расейская выбарчая кампанія адрозьніваецца ад беларускай?”

Спадар: “У нас нешта іншае. Апазыцыя ня мае аніякіх магчымасьцяў удзельнічаць у выбарах у Беларусі”.

• Расея ініцыюе скарачэньне міжнародных назіральнікаў на выбарах у 10 разоў , 20.10.2007 • Выбары ў Расеі: зьменаў не чакаецца , 05.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG