Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полацак: чарговае затрыманьне за графіці


Радыё Свабода Сёньня а 15 гадзіне моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва мусіць зьявіцца ў міліцыю на допыт. Яе затрымалі асобы ў цывільным учора а 21-й гадзіне вечара ля будынку Полацкага гарвыканкаму пасьля таго, як яна напісала фарбай на гарвыканкамаўскай сьцяне лёзунг: “Нас не спыніць! МФ”.

Асобы ў цывільным павалілі дзяўчыну на зямлю і трымалі яе да той пары, пакуль не прыехала міліцэйская машына. Кацярына Салаўёва была дастаўлена ў пастарунак, дзе на яе быў складзены пратакол.

Каля 2-й гадзіны ночы Кацярына была адпушчаная дахаты. Пры гэтым у яе канфіскавалі нататнік з адрасамі і тэлефонамі, бел-чырвона-белы сьцяг і балёнчык з фарбаю. Сёньня а 15 гадзіне дзяўчына павінна прыйсьці ў міліцыю на допыт.

Два дні таму, таксама ля будынку Полацкага гарвыканкаму, затрымалі маладафронтаўца Алеся Круткіна, які спрабаваў напісаць на сьцяне палітычны лёзунг.

Паводле міліцэйскага пратаколу, спадар Круткін абвінавачваецца ў пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці і бліжэйшым часам атрымае позву ў суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG