Мусульманскі мячэт у Берасьці ствараецца ў будынку інтэрнату для маласямейных. Пра сутнасьць скаргі гутарым з Аленай Волкавай:
“Людзі супраць гэтай абшчыны. У пад’езьдзе цяпер адны дзьверы, і атрымліваецца, што вернікі таксама празь іх будуць хадзіць”.
Пытаюся пра асабістае меркаваньне спадарыні Алены.
“Ведаеце, калі ўсё будзе нармальна, то няхай бы людзі карысталіся гэтым памяшканьнем, — гаворыць спадарыня Алена. — Я лічу, што кожны чалавек мае права сваёй веры прытрымлівацца. Я, напрыклад, праваслаўная хрысьціянка. Няхай у гэтым доме яны зробяць асобны ўваход, каб іншым не перашкаджалі”.
Берасьцейскі гарвыканкам дазволіў арандаваць памяшканьне на першым паверсе, дзе раней была кавярня.
Тлумачыць галоўны інжынэр ЖЭС-4 Аляксандар Міцкевіч:
“Жылы дом, у якім унізе бар — гэта п’яныя людзі, гвалт, на вуліцы скандалы, міліцыя... Цяпер памяшканьне далі ў арэнду мусульманскай абшчыне. Але яшчэ не пасьпелі паглядзець, як працуе ацяпленьне і ўсталяваць вадамеры, як нехта пачаў абурацца”.
Далей гутару са спэцыялістам Берасьцейскага аблвыканкаму ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Аляксандрам Мурашкам.
Чаму вернікам далі памяшканьне ў жылым доме, калі ў Берасьці пустуюць былыя адміністрацыйныя будынкі?
“Няма праблемы, разумееце? Няма праблемы! У адпаведнасьці з законам і Канстытуцыяй людзі займаюцца сваімі справамі. Жадаюць верыць — вераць. Мясцовыя органы ўлады даюць ім памяшканьні, калі няма сваіх. Усё. Праблемаў у нас няма!”
На сёньня ў берасьцейскай абшчыне мусульманаў 34 сябры. Дапамагае ёй былы муфтый Беларусі Ісмаіл Александровіч. Цяперашнія непаразуменьні ён называе часовымі. Кажа, што абшчына пагодзіцца на перасяленьне мячэту ў іншы будынак:
“Цяпер 22 абшчыны ў нашым аб’яднаньні, а мячэтаў толькі восем. Ну, так калі ў іншых не хапае, то даводзіцца арандаваць памяшканьні. Але мы ніколі ня лічым, што беларусы вось адмыслова імкнуцца нас выціснуць ці яшчэ што зрабіць. Бог адзін!”
Беларусы — цярплівыя і цярпімыя, 16.11.2007 Два полюсы беларускай талерантнасьці, 16.11.2007 П. Рудкоўскі: “Ад улады найбольш церпяць нефармальныя рэлігійныя ініцыятывы”, 18.09.2007 Вандалы на мусульманскіх могілках у Слоніме, 12.01.2007