Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – Артур Клінаў


Радыё Свабода Госьцем нашага начнога эфіру будзе мастак, фатограф, пісьменьнік, выдавец часопісу “pARTisan” Артур Клінаў. Напярэдадні прэзэнтацыяй раману Артура Клінава “Менск. Горад СОНца” ў Парыжы пачаўся месяц беларускай культуры.

У “Начной Свабодзе” мы раскажам пра ініцыятыву Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі абмежаваць продаж алькагольных напояў. Таксама ў эфіры размова пра Кнігу рэкордаў Гінэса – сёньня ёй спаўняецца 52 гады. Людзі на гарадзенскіх вуліцах скажуць, якое беларускае дасягненьне варта занесьці ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра “Песьняроў”, прагучыць штотыднёвы відэаагляд Максіма Жбанкова, а ў “Начной чытанцы” – заканчэньне апавяданьня Наталкі Бабінай “Грошы ёсьць дакумэнтам”.

Пасьля 23-й гадзіны – “Падарожжа “Свабоды” ў вёскі Браслаўшчыны; а 23.15 у перадачы “Беларуская Атлянтыда: без бар’ераў” гутарка Вячаслава Ракіцкага з гісторыкам Валянцінам Мазцом пра рэвалюцыю 1917 году ў Беларусі; а 23.33 у “Беларускім замежжы” аповед пра стваральнікаў беларускай праграмы “Радыё Швэцыя”; а 23.45 агляд вашых лістоў на “Свабоду”.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG