Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: сябры адведалі магілы былых партыйцаў КХП БНФ


Радыё Свабода, Віцебск Група віцебскіх актывістаў наведала могілкі ў вёсцы Друкава, дзе пахаваны была старшыня Віцебскай абласной пады КХП БНФ Уладзімер Плешчанка, а таксама месца пахаваньня ягонага аднапартыйца Рамана Салаўяна на гарадзкіх могілках каля вёскі Копці.

Над магілай Уладзімера Плешчанкі сябры ўзьнялі бел-чырвон-белы сьцяг, усклалі да помніка кветкі ды запалілі сьвечкі.

Сябры КХП-БНФ каля магілы Ўладзімера Плешчанкі, 3.11.2007
Каля магілы Ўладзімера Плешчанкі

У невялікай прамове на магіле трагічна загінулага ў 24-гадовым узросьце Рамана Салаўяна старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда згадаў, што гэты хлопец уваходзіў у групу легендарнага Мірона. Некалькі бел-чырвон-белых сьцягоў былі ўзьнятыя над Віцебскам дзякуючы мужнасьці й адвазе гэтага хлопца, і ў Дзень памінаньня памерлых над ягонай магілай таксама лунаў нацыянальны сьцяг.

Сябры КХП-БНФ каля магілы Рамана Салаўяна, 3.11.2007
Каля магілы Рамана Салаўяна

Меркавалася, што некалькі дзён таму, 28-га кастрычніка, ушанаваць памяць абодвух віцебскіх апазыцыянэраў зможа большая колькасьць ахвотных. Аднак міліцыянты Віцебскага РАУСу затрымалі аўтобус, які вёз 27 пасажыраў на могілкі. Усіх, хто сабраўся на грамадзянскую паніхіду, адвезьлі ў пастарунак, а пяцёх актывістаў на наступны дзень пакаралі штрафамі нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Іх абвінавацілі ў тым, што каля вёскі Паляі яны разгарнулі бел-чырвон-белыя сьцягі, каб прайсьці пад імі да месца масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў і ўсталяваць там мэмарыяльны крыж. Сёньня група віцебскіх актывістаў наведала і гэтае месца.

Хвіліна маўчаньня на месцы масавых расстрэлаў каля вёскі Паляі, 3.11.2007
Хвіліна маўчаньня на месцы масавых расстрэлаў каля вёскі Паляі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG