Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Бэльхасэн: “Палітычны рэжым у Беларусі – самы рэпрэсіўны ў Эўропе”


Алесь Дашчынскі, Менск "Я пераканалася ў тым, што абвінавачаньні адносна Дашкевіча і Фінькевіча зьяўляюцца сьмешнымі", – заявіла сёньня прэзыдэнтка Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн. Яна дадала, што мае намер стварыць камітэт у падтрымку палітвязьня Андрэя Клімава.

“Як прэзыдэнтка Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека я хачу вам сказаць наколькі гэтая мая паездка ў Беларусь была важнай – як сымбаль. Я хацела наведаць гэтую эўрапейскую краіну, у якой палітычны рэжым зьяўляецца самым рэпрэсіўным у Эўропе. Прадэманстраваць нашу падтрымку праваабаронцам, а таксама апазыцыйным палітычным партыям. І каб падтрымаць нашу арганізацыю ў Беларусі , сябра фэдэрацыі – “Вясну”, кажа Сугайр Бэльхасэн.

Яна дадала: "Я прыехала сюды пасьля судовага працэсу па справе рэгістрацыі “Вясны”, якой было адмоўлена ў рэгістрацыі. На няшчасьце, такая сытуацыя “Праваабарончага цэнтру “Вясна” не арыгінальная. Многія арганізацыі знаходзяцца ў такім жа становішчы і вымушаны працаваць у нелегальных умовах. Яны пастаянна падвяргаюцца рэпрэсіям”.

Завяршыўся візыт у Беларусь прэзыдэнткі Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн. Яна знаходзілася ў Беларусі з 28 кастрычніка і правяла сустрэчы ў Менску і Горадні з роднымі палітзьняволеных, прадстаўнікамі апазыцыйных палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў. Прадстаўнікі чатырох міністэрстваў – юстыцыі, інфармацыі, замежных і унутраных справаў – не пажадалі сустракацца з прэзыдэнткай Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн.

Па выніках візыту Сугайр Бэльхасэн правяла прэс-канфэрэнцыю, у якой бралі удзел віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, лідэр ліквідаванага уладамі “Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і жонка палітзьняволенага Андрэя Клімава – Тацяна.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў эфіры.

• Улады ня хочуць гаварыць аб правах чалавека?, 31.10.2007 • МЗС вывучае просьбу аб сустрэчы з С. Бэльхасэн, 31.10.2007 • Сугайр Бэльхасэн сустрэлася з гарадзенскімі актывістамі, 30.10.2007 • С.Бэльхасэн прыехала падтрымаць грамадзянскую супольнасьць, 29.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG