Прыйшоўшы ў Курапаты, найперш зьвяртаю ўвагу на адрэстаўраваны Крыж пакутаў.
![Менск, 26.10.2007. У Курапатах адноўленыя Крыж пакутаў і “Лава Клінтана”](http://gdb.rferl.org/07A3075D-88DA-4CCB-BF52-B4F04355675E.JPG)
“Гэта той самы крыж, які быў усталяваны ў 1989 годзе”
Крыж зноў паставілі ўвечары 24 кастрычніка. Ніжняя частка крыжа і папярэчына замацаваныя мэталічнымі пласьцінамі, пафарбаванымі ў карычневы колер.
Рэстаўрацыяй крыжа займаўся адказны сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі.
![Менск, 26.10.2007. У Курапатах адноўленыя Крыж пакутаў і “Лава Клінтана”](http://gdb.rferl.org/CD13B2CB-4CCB-4EE9-9B40-A559E0DF4845.JPG)
“Пасьля ўтварэньня Грамадзкага камітэту дзеля аднаўленьня Крыжа пакутаў была прынятая канцэпцыя аднаўленьня крыжа. Былі выдаленыя толькі тыя часткі, якія былі зламаныя, а так гэта той самы крыж, які быў усталяваны ў 1989 годзе.
![Менск, 29.10.1989. Усталяваньне крыжа памяці ў Курапатах](http://gdb.rferl.org/6EA7D249-B806-49AA-9914-FADF68413734.JPG)
Усталяваньне крыжа памяці ў Курапатах у 1989 годзе
Мне дапамагалі рабіць гэта і сябры партыі, і іншыя людзі. Я ўсім ім дзякую за гэта. Гэта вялікая справа, Боская справа. Я таксама дзякую людзям, якія ахвяравалі сродкі на аднаўленьне Крыжа пакутаў”, — кажа Алесь Чахольскі.
![Менск, 26.10.2007. У Курапатах адноўленыя Крыж пакутаў і “Лава Клінтана”](http://gdb.rferl.org/F005C107-B03D-48D2-B5A0-0CD4E59DE5DA.JPG)
Сёньня Алесь Чахольскі й скульптар Алесь Шатэрнік пачалі рэстаўраваць ва ўрочышчы паламаную невядомымі вандаламі “Лаву Клінтана” — мэмарыяльны знак з надпісам “Ад народу Злучаных Штатаў народу Беларусі дзеля памяці”.
![Менск, 26.10.2007. У Курапатах адноўленыя Крыж пакутаў і “Лава Клінтана”](http://gdb.rferl.org/C225FF04-BCB5-4739-9E94-6A48CCF35996.JPG)
“Я нанава зрабіў і жалобны вянок”
Ад 15 студзеня 1994 году, калі яго ўсталяваў у Курапатах прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, вандалы дванаццаць разоў апаганьвалі мэмарыяльны знак. Апошні раз — некалькі тыдняў таму.
Скульптар Алесь Шатэрнік рэстаўруе “Лаву Клінтана” ўжо ня першы раз.
![Менск, 26.10.2007. У Курапатах адноўленыя Крыж пакутаў і “Лава Клінтана”](http://gdb.rferl.org/F14A62EF-8A05-433F-B571-6E80AF18CB47.JPG)
“Мы цяпер з Алесем Чахольскім робім падмурак пад лаву, якую мы нанава ўсталюем. На шчасьце, захаваўся вялікі кавалак лавы і амаль што ўвесь тэкст. Меншая частка лавы зьнікла. Там была пазначаная дата ўсталяваньня. Гэты кавалак я зрабіў нанава.
На тым месцы, дзе яна была зламаная, быў зроблены мэталічны жалобны вянок, які таксама зьнік. Я нанава зрабіў і жалобны вянок, і мы яго зноў усталюем”, — паведаміў скульптар.
“Амбасадарка ЗША возьме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцьці адноўленай “Лавы Клінтана”
Алесь Шатэрнік плянуе скончыць рэстаўрацыю лавы заўтра ўвечары, а ўрачыстае адкрыцьцё адрэстаўраванага мэмарыяльнага знаку з удзелам амбасадаркі ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт чакаецца 1 лістапада.
![Менск, 26.10.2007. У Курапатах адноўленыя Крыж пакутаў і “Лава Клінтана”](http://gdb.rferl.org/093666A3-A954-49B1-982F-0FCC090449EC.JPG)
Апроч “Лавы Клінтана” Алесь Чахольскі сёньня працягвае рэстаўрацыю каменнага падмурку Крыжа пакутаў. Прэсавы сакратар КХП-БНФ Валер Буйвал кажа, што да Дзядоў уся гэтая праца завершыцца.
![Менск, 26.10.2007. У Курапатах адноўленыя Крыж пакутаў і “Лава Клінтана”](http://gdb.rferl.org/C426C284-7830-426B-8BAC-D51D7EE0AF0E.JPG)
“Гэтыя крыжы людзі пранясуць праз цэнтар гораду”
“Сёлета мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзень памяці продкаў, Дзяды, адбудуцца 28 кастрычніка ў нядзелю. Збор удзельнікаў — каля гадзіньнікавага заводу з 10.30.
У 11 гадзінаў пачынаецца шэсьце, якое пройдзе па праспэкце Скарыны ў бок Курапатаў, і ў 14.30 на тэрыторыі народнага мэмарыялу адбудзецца мітынг. Потым адбудзецца ўсталяваньне новых крыжоў на магілах пакутнікаў. Гэтыя крыжы людзі пранясуць шэсьцем праз цэнтар гораду”, — паведаміў прэсавы сакратар КХП БНФ.
Валер Буйвал кажа, што напярэдадні шэсьця заўтра ва ўрочышчы мае адбыцца талака.
Адрэстаўраваны Крыж пакутаў нанава ўсталяваны ў Курапатах, 25.10.2007 “Лаву Клінтана” ў Курапатах плянуюць аднавіць да Дзядоў, 20.10.2007 Валеры Буйвал: “Крыж пакуты будзе адноўлены да Дзядоў”, 20.10.2007 Грамадзкі камітэт аднаўляе Крыж “Пакутнікам Беларусі", 13.10.2007 Ва ўрочышчы Курапаты маліліся пратэстанцкія сьвятары, 13.10.2007 Курапаты: паламалі галоўны крыж, які некалі прынесьлі ва ўрочышча ад будынку КДБ (Слайд-рэпартаж), 08.10.2007 А.Марачкін абнавіў каплічку ў Курапацкім лесе, 05.10.2007