З пачатку году, колькасьць гульнявых аўтаматаў у Беларусі павялічылася болей як на 60 %, прычым палову зь іх прывезьлі з Расеі. Гэтак кажуць ў Камітэце дзяржкантролю. Амаль на палову паболела таксама букмэкерскіх кантор, казіно і заляў гульнявых аўтаматаў, адкрытых, паводле дзяржаўных кантралёраў, на расейскія грошы.
Адмыслоўцы тлумачаць экспансію нядаўна прынятым у Расеі новым законам, які рэгулюе гульнявы бізнэс. Паводле гэтага закону, праз два гады такія ўстановы застануцца толькі ў чатырох расейскіх рэгіёнах – Алтайскім і Прыморскім краях, Калінінградзкай вобласьці, а таксама ў рэгіёне Краснадарскі край–Растоўская вобласьць. Што гэта зьменіць, можна толькі прадбачыць, але ўжо цяпер відавочна: расейскаму гульняваму бізнэсу стала цесна ў межах сваёй краіны. Але адмыслоўцы адзначаюць – большасьць з прывезеных з Расеі гульнявых мэханізмаў састарэлыя маральна і фізычна.
Марына працуе ў менскім казіно. Дзяўчына пераканана: тыя гульнявыя аўтаматы небясьпекі не ўяўляюць.
“У Расеі такое магчыма. Але ў нас усе аўтаматы апячатаныя, бо ў любы момант прыходзіць праверка, яна адкрывае апарат і бачыць, ці дае ён выйгрыш паводле нормы. Калі не, дык закрыюць ўсё казіно. Таму, навошта рызыкаваць? Не, нашы законы не падманеш”.
У казіно Марыны адпаведныя для такіх ўстаноў ўмовы: у памяшканьні няма гадзіньнікаў і вокнаў. Прыемная музыка, напоі спрыяюць таму, каб чалавек гуляў зноў і зноў. Але гэта зьнешнія прыкметы, а што па сутнасьці? Ці адрозьніваюцца беларускія казіно ад замежных, паводле адпаведнасьці закону?
Кантралёры з КДК адзначаюць тыповыя для краіны парушэньні: неаплямбаваныя апараты і недахоп інспэктараў, якія кантралююць выкананьне правілаў гульні. Таксама знойдзеныя махінацыі з выплатай грошай.
Адна з магчымасьцяў абмежаваныя – памерам грашовых апэрацый . Паводле Марыны, у менскіх казіно не прымаюць вялікіх ставак – яны ня болей за тысячу даляраў. Адрозьніваецца і мэнтальнасьць гульцоў. Сытуацыі, калі кліент зьневажае круп’е, як часта здараецца ў Расеі, тут немагчымыя. “Такога кліента выведуць і болей ня пусьцяць”, – кажа Марына.
Які самы большы выйгрыш бачыла дзяўчына? 43 тысячы даляраў на яе вачах выйграў адзін грамадзянін. Але зайздрасьці дзяўчына не адчула і ўвогуле наведнікаў шкадуе, як хворых людзей. Таксама яе зьдзіўляе рэакцыя на выйгрыш.
“Яны ня радуюцца. Бяруць грошы і ўсё. Ды яшчэ кажуць, што мала ім далі”.
Архітэктары: ператварэньне кляштару Бернардынаў у гатэль непрымальнае , 20.10.07 Ці зьявяцца ў Беларусі “гульнявыя рэзэрвацыі”? , 5.10.07