Народны паэт Рыгор Барадулін некалі напісаў эсэ “Толькі б яўрэі былі!”. Ён аўтар знакамітых радкоў:
Чакаюць, прыйдзе сьветлы год, І голас кожны будзе ўчуты. Яўрэі — праведны народ, Абраны Богам На пакуты.
Меркаваньне Рыгора Барадуліна пра нядаўняе выказваньне Аляксандра Лукашэнкі:
“Я лічу, што не да твару кіраўніку дзяржавы крытыкаваць адну з карэнных нацыяў, якія жывуць у Беларусі. Беларусы — талерантная нацыя, яна заўсёды жыве ў дружбе з габрэямі, татарамі, расяянамі. Навошта распальваць варожасьць, тым больш кіраўніку дзяржавы? Гэта дужа невысокі ўзровень. Я ня ведаю — ці гэта падыграць вялікадзяржаўнаму шавінізму, ці гэта што прыйшло ў галаву, тое і сказаў”.
Сям’я экс-старшыні Вярхоўнага Савету, прафэсара Станіслава Шушкевіча ў гады вайны хавала габрэяў. За выратаваныя жыцьці Станіслава Шушкевіча ўзнагародзілі мэдалём “Праведнік сьвету”. Дарэчы, 515 беларусаў уганараваныя гэтым званьнем.
Станіслаў Шушкевіч кажа:
“Гэта проста ваяўнічае невуцтва. Гэта тое самае, што “Скарына гуляў па Піцеры”, “Васіль Быкаў пісаў вершы”, “праваслаўны атэіст”. Гэта сумбур, адсутнасьць грунтоўных ведаў. Ён ня ведае, што такое Бабруйск, хто там жыў…
Ён думае, што заігрывае з пэўнай часткай люду і будзе папулярным у іх, а насамрэч робіць агідную справу, таму што гэтая блытаніна адбіваецца кепска і ўнутры дзяржавы, і ў замежжы. Цэлы апарат працуе, каб улагодзіць яго выказваньні.
Я тут згадваю акадэміка Ліхачова. Ён сказаў: “Можна прыкінуцца кім хочаш, але нельга прыкінуцца інтэлігентам”. А ён усё хоча прыкінуцца інтэлігентам”.
Вэтэран Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнец гораду Бабруйску Леў Рудэрман — бацька вядомага беларускага рэжысэра Аркадзя Рудэрмана, які заўчасна загінуў.
Леў Мендэлевіч выказаўся так:
“Я занадта шмат перажываў з гэтай нагоды. Я люблю сваю малую радзіму, вельмі люблю. А тое, што наш галоўны “бацька” выказвае такія рэчы — у мяне проста няма словаў! Выбачайце, мне 85 гадоў, позна мне ўжо ваяваць...”
Пісьменьнік Валянцін Тарас з гэтай нагоды сказаў:
“Гэта звычайнае абыватальскае ўяўленьне аб габрэях, аб іхнай культуры. Чалавек нічога дакладна пра габрэяў ня ведае, ён жыве старымі мітамі, старымі забабонамі, перажыткамі побытавага антысэмітызму. Канечне, гэта робіць сумнае ўражаньне, таму што не да твару прэзыдэнту паўтараць такія забабоны, такое абыватальскае глупства.
Прэзыдэнт ва ўсякім разе павінен ведаць і павінен памятаць, што любыя праявы антысэмітызму ў сучасным сьвеце пасьля галакосту недаравальныя і выглядаюць абуральнымі й нялюдзкімі”.
Р. ван дэр Ліндэн: “Лукашэнку варта было б папрасіць прабачэньня”, 22.10.2007 “Брудны габрэй” – гэта быў любімы эпітэт гёбэльсаўскай прапаганды”, 20.10.2007

Падчас прэсавай канфэрэнцыі для расейскіх журналістаў кіраўнік Беларусі заявіў: “Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсьці! Сьвінушнік быў! Гэта ў асноўным быў габрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі”.