Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: Хто падняў руку на Крыж пакутаў, будзе пакараны


Ганна Соўсь, Менск Адкрывальнік Курапатаў лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк заявіў, што паламаны вандаламі Крыж пакутаў адновяць да Дзядоў. Зянон Пазьняк узначаліў грамадзкі камітэт дзеля аднаўленьня крыжа “Пакутнікам Беларусі”.

“Тое, што адбылося ў Курапатах ноччу ў нядзелю, гэта звычайны крымінал, гэта кашчунства, гэта пашкоджаньне сьвятой рэчы, якое караецца па крымінальных законах. Але гэты сымбаль незьнішчальны.

Сымбаль можа быць зьнішчаны толькі такой зьявай, аналягічнай, альтэрнатыўнай, якой ён быў створаны. Таму ўсе гэтыя дзеяньні нікчэмных людзей па псаваньні, ламаньні, гэта подлы дробны крымінал. Сымбаль ад гэтага толькі мацнее.

Моц і сымболіка гэтага крыжа настолькі вялікая, што сваім усталяваньнем ён яднае ідэю яднаньня ўсёй нацыі, ідэю яднаньня над памяцьцю сваіх пакутаў. І вялізарная сымболіка гэтага крыжу настолькі моцная, што ён ахоўвае сам сябе.

Я маю жыцьцёвае дасьведчаньне, вопыт — у 1950—1960-я гады я ведаў людзей, якія за бальшавікамі зьнішчалі крыжы, змагаліся з рэлігіяй. Усе гэтыя людзі скончылі вельмі дрэнна і вельмі хутка.

Бальшыня памерла. Некаторыя звар’яцелі, сталі калекамі, страцілі сыноў, дачок. І той, хто падняў руку на гэты сымбаль, на гэты крыж, нават калі яго ня знойдуць органы міліцыі, ён ужо будзе пакараны. Такі закон духоўнага жыцьця, які прымітыўныя людзі ігнаруюць, але ён ёсьць”, — лічыць Зянон Пазьняк.

• Курапаты: паламалі галоўны крыж, які некалі прынесьлі ва ўрочышча ад будынку КДБ, 08.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG