Спадар: “Пэўная частка людзей, што ходзяць у казіно, жадае папросту адпачыць. І звычайна яны ведаюць, колькі грошай можна там пакінуць. Адпачыў, атрымаў адрэналін. І яшчэ ёсьць пэўная частка людзей, якія ўвесь час спадзяюцца там выйграць. Гэта ў прынцыпе магчыма. Для кагосьці хапае пяцідзесяці тысяч, для кагосьці і паўмільёну здаецца замала, і трэба гуляць далей. Але тыя, што хочуць выйграць, павінны ў пэўны час спыніцца. Там жа ўсім шанцуе, але толькі пэўны час. А потым ты пачынаеш прайграваць і вымаць зь кішэні ўсё новыя грошы, вось чаму трэба своечасова перастаць”.
Маладзён: “У нас не разьвітыя казіно, у нас людзі, я так думаю, гуляюць больш на аўтаматах. Чым больш выйграеш, тым болей цябе зацягвае. А гуляюць яны, бадай, таму, што ім заняцца больш няма чым. Хаця гэта цікава. І можна паглядзець з такога боку: раз пайграў, выйграў, і цябе туды ўжо цягне зь нейкай невытлумачальнай прычыны. Думаю, што менавіта праз гэта людзі іграюць”.
Спадар: “Па-першае, грошы няма куды падзець. А па-другое, азарт, азарт, ёсьць хвароба такая”.
Малады спадар: “Папросту гэта спосаб прабавіць час, адцягнуць сваю увагу ад чагосьці — ад працы, ад сям’і. Гэта ўвогуле спосаб бавіць вольны час, мне так здаецца”.
Спадар: “Грошай шмат маюць, інакш бы яны ня гралі, іншых варыянтаў адказу ў мяне няма”.
Сталы спадар: “Грошы лішнія няма куды падзець”.
Сталы спадар: “Дурні, вось чаму”.
Ягоны прыяцель: “Не, я лічу, што шмат грошай, шмат грошай у людзей. Вось я асабіста не пайду гуляць, таму што ў мяне іх няма”.
Сталы спадар: “Дарэчы, мая дачка старэйшая працуе ў Кастраме менавіта ў казіно. Па нашых мерках беларускіх два мільёны мае”.
Ягоны прыяцель: “Я часам раней хадзіў у казіно, але заўжды прайграеш. Таму што казіно, яно на тое й казіно, каб грошы смактаць”.