Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Рэспубліка зьяўляецца ўсясьветным лідэрам — адзін Ленін на 200 тысяч жыхароў”.


Радыё Свабода Пра што пісалі беларускія газэты 26 верасьня ў розныя гады мінулага.

“Оршанский вестник” ў 1917 годзе пад рубрыкай “Мясцовае жыцьцё” паведамляе: “Нам перадаюць, што аршанскі савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў у сувязі з тым, што памяшканьне кінэматографу, якое ён цяпер займае, зь некаторых прычынаў ня можа заставацца надалей у распараджэньні савету, робіць захады, каб заняць памяшканьне грамадзкага сходу на Петраградзкай вуліцы”.

“З архіўных крыніц вынікае, што 1-я слуцкая школа заснавана ў маі 1617 года, — даводзіць у 1967 годзе “Чырвоная змена”. — У выдадзенай ёй даравальнай грамаце ўказвалася, што ў Слуцку будзе ўзведзены евангельска-рэфармісцкі храм і вучылішча для навучання хрысціянскага юнацтва. Вось на аснове гэтага вучылішча ў 1630 годзе ў горадзе была адкрыта гімназія... Знамянальна тое, што толькі за 50 гадоў Савецкай улады школа выхавала для нашай гаспадаркі ў дзесяткі разоў больш моладзі, чым за 300 папярэдніх гадоў”.

Валер Карбалевіч пад загалоўкам “Сымбалі і палітыка” ў 1997 годзе на старонках “Свободных новостей” адзначае: “Кожнаму назіральніку кідаецца ў вочы панаваньне ў Беларусі савецкіх сымбаляў. Гэта выяўляецца ў назвах вуліц, калгасаў ды іншых імёнах уласных, ня кажучы ўжо пра дзяржаўныя сьцяг і герб. З каля дзьвюх тысяч помнікаў Леніну, што былі ў СССР, 502 (альбо кожны чацьверты) знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі. У колькасьці манумэнтаў правадыру на душу насельніцтва рэспубліка зьяўляецца ўсясьветным лідэрам — адзін Ленін на 200 тысяч жыхароў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG