Паводле прадстаўніцы Хрысьціянскага праваабарончага дому Марыі Савушкінай, высновы Дзярждэпартамэнту ЗША супадаюць з высновамі беларускіх праваабронцаў. А шэраг фактаў сьведчыць пра тое, што правы вернікаў у Беларусі парушаюцца і ціск з боку ўладаў павялічваецца:
У справаздачы гаворыцца, што многія рэлігійныя грамады вымушаныя гадамі чакаць рашэньня ўладаў наконт іх рэгістрацыі альбо вяртаньня маёмасьці.
Каталік Алесь Белы апавёў, што ў прэзыдэнцкую адміністрацыю перададзена каля 20 тысяч подпісаў. Грамадзяне просяць перадаць вернікам будынак касьцёлу Сьвятога Язэпа і былога кляштару бэрнардзінаў. Чаму ўлады ня хочуць аддаць гэтыя будынкі вернікам? Алесь Белы сказаў:
Ксёндз Віцебскай дыяцэзіі Віктар Місевіч сказаў:
«Мне падаецца, што закон аб веравызананьнях у Беларусі трэба ўсё ж такі перагледзець і многія моманты памяняць. Я думаю, што многія іншыя канфэсіі будуць свабадней разьвівацца. І каталіцкаму касьцёлу гэта не перашкодзіць, а толькі дапаможа».
А.Шрамко: «Дзяржава застаецца атэістычнай і бязбожнай»
Паводле праваслаўнага сьвятара Аляксандра Шрамко, якому кіраўніцтва Беларускага экзархату РПЦ забараніла весьці службы, сытуацыя ў Беларусі не паляпшаецца:
«Захоўваецца сытуацыя, якая абмяжоўвае любую актыўную рэлігійную дзейнасьць. Праваслаўных гэта, можа, меней тычыцца. Дзяржава зацікаўлена ня столькі ў тым, каб дамінавала нейкая царква. Проста праваслаўная царква абраная як найбольш распаўсюджаная, і там больш пасыўных людзей. Проста як нейкая такая рэзэрвацыя. У прынцыпе, дзяржава зацікаўлена ў меншым распаўсюдзе любой рэлігіі. Дзяржава застаецца атэістычнай і бязбожнай».
Прадстаўнік пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Сяргей Луканін занепакоены парушэньнямі свабоды веравызаньня ў Беларусі. Ён – адзін з актывістаў па зборы подпісаў супраць дзейнага закону аб свабодзе сумленьня:
«Гэта кампанія тычыцца таго, каб былі зьменены законы, якія выкарыстоўваюць улады ў нейкай барацьбе супраць вернікаў-хрысьціянаў. Арыштоўваюцца сьвятары толькі за тое, што яны вядуць рэлігійную дзейнасьць. Прычым гэта сьвятары афіцыйна зарэгістраваных пратэстанцкіх цэркваў. Многія былі арыштаваны за мінулы год і арышты працягваюццца. Супрацоўнікі КДБ дакладаюць уладам, што нібыта пратэстанты тут дзейнічаюць па нейкай указцы ЗША. Але ж усё, што мы робім – мы молімся свайму Богу Ісусу Хрысту».
Дзярждэпартамэнт ЗША: "Беларускі ўрад абмяжоўвае свабоду рэлігіяў", 14.09.2007
М.Савушкіна: “За год нашую краіну вымушаны былі пакінуць больш за 25 замежных сьвятароў і місіянэраў”.
«Правы храсьціянаў парушаюцца – як праваслаўных, так каталікоў і пратэстантаў. Цяпер у Беларусі гэта тэма вельмі жывая і трапяткая. Напрыклад, за год нашую краіну вымушаны былі пакінуць больш за 25 замежных сьвятароў і місіянэраў. Прычына дэпартацыі – рэлігійная, асьветніцкая альбо дабрачынная дзейнасьць замежнікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Распараджэньні аб высылцы прыходзяць са спэцслужбаў. Тыповая фармулёўка зь якой іх высылаюць – гэта пагроза нацыянальнай бясьпецы».У справаздачы гаворыцца, што многія рэлігійныя грамады вымушаныя гадамі чакаць рашэньня ўладаў наконт іх рэгістрацыі альбо вяртаньня маёмасьці.
Каталік Алесь Белы апавёў, што ў прэзыдэнцкую адміністрацыю перададзена каля 20 тысяч подпісаў. Грамадзяне просяць перадаць вернікам будынак касьцёлу Сьвятога Язэпа і былога кляштару бэрнардзінаў. Чаму ўлады ня хочуць аддаць гэтыя будынкі вернікам? Алесь Белы сказаў:
А.Белы: “Людзі, якія пастаўлены прымаць рашэньні – вельмі некампэтэнтныя ў пытаньнях веры”.
«Адной з асноўных прычын зьяўляецца нейкае грэблівае стаўленьне да хрысьціянства. Людзі, якія пастаўлены прымаць такое рашэньне – дамо альбо не дамо, дазволім ці не дазволім маліцца, яны вельмі некампэтэнтныя ў пытаньнях веры і рэлігійнай практыкі. Вельмі няветлівыя і нячуйныя».Ксёндз Віцебскай дыяцэзіі Віктар Місевіч сказаў: