На ўрачыстай цырымоніі ўручэньня прэміі імя Зьмітра Завадзкага прысутнічалі аглядальнік ОРТ Павал Шарамет, маці Зьмітра Завадзкага Вольга Рыгораўна, Сьвятлана Завадзкая, Юры Завадзкі, журналісты і амбасадары краінаў Эўразьвязу.
Гарадзенская журналістка Натальля Макушына пасьля ўручэньня прэміі сказала некалькі словаў Радыё Свабода:
“Вельмі ўдзячная маім калегам, якія вылучылі мяне на гэты дыплём, які яшчэ раз нагадвае нам імя гэтага сапраўды мужнага чалавека і прафэсіянала Зьмітра Завадзкага. Хвалююся, бо вельмі цяжка стаяць перад гэтымі камэрамі. Здаецца, што лягчэй працаваць у нашых цяжкіх умовах, чым тое, што сёньня тут адбывацца... Але вельмі прыемнае хваляваньне”.
Гаворыць Анатоль Гатоўчыц:
“Стаць ляўрэатам вельмі прэстыжнай прэміі за мужнасьць і прафэсіяналізм вельмі прыемна. Наш абавязак – даведацца, які лёс Зьмітра Завадзкага. Гэта накладае на нас пэўны абавязак. Займацца журналістыкай і ня быць мужным – у нашых умовах папросту немагчыма”.
Яшчэ адзін ляўрэат, супрацоўнік тыднёвіка "Беларусы і рынак" Генадзь Барбарыч дадаў:
“З Завадзкім я пазнаёміўся ў верасьні 1997 года, калі пачалася справа за пераход беларуска-літоўскай мяжы. Тады мне падавалася, што, калі мы адаб’ем наступ дзяржавы на журналістаў ОРТ, то ў Беларусі ўсё зьменіцца. Але я памыліўся. Абсурд толькі пачынаўся. Я даведаўся шмат страшных фактаў”.
Павал Шарамет са шкадаваньнем канстатаваў, што ў Беларусі катастрафічнымі тэмпамі памяншаецца колькасьць недзяржаўных выданьняў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў узнагародзіла рэдактара “Народнай Волі” Ёсіфа Сярэдзіча прэміяй імя Ігара Гермянчука. Падчас уручэньня прэміі Ёсіф Сярэдзіч сказаў:
“Я добра ведаў гэтага чалавека. І ня толькі як журналіста, як рэдактара, але як грамадзкага дзеяча вялікага маштабу. Дзякуючы Ігару Гермянчуку, Зянону Пазьняку і ўсім тым дэпутатам, якія ім дапамагалі, мы змаглі адстаяць і сувэрэнітэт, і вырашыць шмат іншых на той час актуальных праблем”.
Журналісты віншавалі сваіх калег-ляўрэатаў. Наступная цырымонія мусіць адбыцца ў верасьні наступнага году.

Сёлетнія ляўрэаты прэміі

Прысутныя журналісты

Маці Зьмітра Завадзкага Вольга Рыгораўна

Сьвятлана Завадзкая, Жана Літвіна, Павал Шарамет