Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дашкольныя ўстановы Беларусі надзвычайна засмечаны класава-варожымі элементамі...”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 15 жніўня ў розныя гады мінулага.

“Звязда”ў 1937 годзе адзначае: “Дашкольныя ўстановы Беларусі надзвычайна засмечаны класава-варожымі элементамі... Даволі ўказаць, што толькі ў мінскіх дзіцячых садах працуе не мала такіх “выхавальніц”. Не выпадкова ў дзіцячым садзе №42 дзеці распяваюць песеньку “Подайте христа ради”. Аказваецца, загадчыца дзіцячым садам Салавейчык гэту песеньку наігрывае дзецям на патэфоне. Пры праверцы ў яе выявілі да 80 старых грамафонных пласцінак з ідэалагічна шкодным зместам”.

“Чырвоная змена” ў 1967 годзе апавядае: “Не так даўно група турыстаў Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча... адправілася на Паўночны Каўказ, каб прыняць удзел у юбілейнай Альпініядзе Кабардзіна-Балкарскай АССР па ўзыходжанню на Эльбрус... К пачатку Альпініяды на вяршыні Эльбруса была ўстаноўлена металічная урна. На ёй надпіс: ускрыць у 2017 годзе, у дзень 100-годдзя Савецкай дзяржавы. Кожнаму ўдзельніку паходу была прадастаўлена магчымасць апусціць у гэту урну свой металічны жэтон з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку. Сувораўцы з вялікай радасцю выканалі гэты рытуал”.

“Имя” ў 1997 годзе піша пра нямецкую дабрачыннасьць: “Нядаўна прадстаўнікі адной ініцыятывы сабралі вельмі добрыя дарункі дзецям. На мяжы транспарт, зразумела, спынілі і прапанавалі зрабіць сэртыфікацыю грузу. Гэта значыць, раскрыць усе скрыні, вызначыць кошт кожнай рэчы і пры гэтым аплаціць кожны дзень знаходжаньня грузу на беларускіх мытных складах. Сума аказалася даволі круглай. Ад прапаноў беларускіх мытнікаў адмовіліся, машыну павярнулі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG