Віка Мароз не змагла вылецець у Італію з тае прычыны, што ў ейнага апекуна Алены Васілеўскай не было належных для выезду дзяўчынкі дакумэнтаў, –сьцьвярджае кіраўнік прэсавай службы Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Аляксандар Цішчанка. Згодна з артыкулам 9 Закону “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Беларусі”, непаўнагадовыя дзеці мусяць, па-першае, мець уласны пашпарт, па-другое, дазвол на выезд ад бацькоў ці апекуноў, засьведчаны натарыяльна. У памянёным выпадку зь Вікай Мароз у Алены Васілеўскай павінен быць дакумэнт, які пацьвярджае, што яна зьяўляецца законным прастаўніком дзяўчынкі, – тлумачыць Аляксандар Цішчанка:
Натуральна, у Алены Васілеўскай, якая зьяўляецца законнай апякункай Вікі Мароз, ёсьць такі дакумэнт з гербавай пячаткай. Менавіта ж па ім яна атрымоўвае дапамогу на Віку. Так гаворыць супрацоўніца аддзелу адукацыі Жодзінскага райвыканкаму. Але з сабой у аэрапорт Алена Ўладзімераўна яго не ўзяла:
“Яна забылася гэты дакумэнт дома. Мы ўчора зь ёй размаўлялі. Яна сказала, што не ўзяла гэтага дакумэнту, вельмі важнага, які пацьвярджае, што гэтае дзіця перададзена ёй на выхаваньне”.
Да таго ж, спадарыня Васілеўская перад тым, як зьбірацца разам зь Вікай Мароз за мяжу, мусіла атрымаць дазвол органа апекі – даводзіць супрацоўніца аддзелу адукацыі Жодзінскага райвыканкаму:
“І наагул яна да нас не зьвярталася, каб атрымаць дазвол на аздараўленьне зь дзяўчынкай у Італію. Яна абавязана была паведаміць нам, што зьбіраецца ехаць зь Вікай. Гэта ж дзіця ня ейнае ўласнае. Гэт – дзяржаўнае дзіця”.
Такім чынам, лёсам так званага “дзяржаўнага дзіцяці” павінна распараджацца дзяржава, а не сама Віка і нават ня ейная прыёмная сям’я. Пакуль жа чыноўнікі ад адукацыі лічаць нямэтазгоднай паездку Вікі ў Італію. У прыватнасьці, намесьніца міністра адукацыі Тацяна Кавалёва ў інтэрвію БелаПАН спасылаецца на італьянскіх псыхолягаў, якія, нібыта, выказалі якраз такое меркаваньне.
Сама Віка Мароз і яе апякунка Алена Васілеўская ўсё яшчэ працягваюць спадзявацца, што ім удасца выехаць у Італію.
Кіраўнік прэсавай службы Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Аляксандар Цішчанка запэўніў:
“У нас няма, наколькі я валодаю сытуацыяй, ніякіх абмежаваньняў у дачыненьні Вікі Мароз”.
Віка Мароз у Італію пакуль ня вылецела, 6.08.2007 Беларускую сірату Віку Мароз ня выпусьцілі на вакацыі ў Кагалета, 5.08.2007 У італьянскай сям’і Джуста-Барначын нарадзіўся сын Эмануэль, 29.07.2007 Сям’я Джуста — Барначын ня хоча адмаўляцца ад сваёй дачкі, 29.06.2007
Аляксандар Цішчанка: “Не было дакумэнту, зь якога вынікала б, што спадарыня Васілеўская зьяўляецца апякункай”
“У дадзеным выпадку ў грамадзянкі Васілеўскай не было дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць, што яна зьяўляецца апякункай суправаджанай ёю дзяўчынкі. У Вікі быў пашпарт, візы – усё, як належыць. Былі аформлены й дакумэнты ў ейнай апякункі. Ды толькі не было дакумэнту, зь якога вынікала б, што спадарыня Васілеўская зьяўляецца апякункай. Дакумэнт, выдадзены адпаведным чынам, павінен быць з сабой. Сытуацыя побытавая. Такіх сытуацый вельмі шмат...”Натуральна, у Алены Васілеўскай, якая зьяўляецца законнай апякункай Вікі Мароз, ёсьць такі дакумэнт з гербавай пячаткай. Менавіта ж па ім яна атрымоўвае дапамогу на Віку. Так гаворыць супрацоўніца аддзелу адукацыі Жодзінскага райвыканкаму. Але з сабой у аэрапорт Алена Ўладзімераўна яго не ўзяла:
“Яна забылася гэты дакумэнт дома. Мы ўчора зь ёй размаўлялі. Яна сказала, што не ўзяла гэтага дакумэнту, вельмі важнага, які пацьвярджае, што гэтае дзіця перададзена ёй на выхаваньне”.
Да таго ж, спадарыня Васілеўская перад тым, як зьбірацца разам зь Вікай Мароз за мяжу, мусіла атрымаць дазвол органа апекі – даводзіць супрацоўніца аддзелу адукацыі Жодзінскага райвыканкаму:
“І наагул яна да нас не зьвярталася, каб атрымаць дазвол на аздараўленьне зь дзяўчынкай у Італію. Яна абавязана была паведаміць нам, што зьбіраецца ехаць зь Вікай. Гэта ж дзіця ня ейнае ўласнае. Гэт – дзяржаўнае дзіця”.
Такім чынам, лёсам так званага “дзяржаўнага дзіцяці” павінна распараджацца дзяржава, а не сама Віка і нават ня ейная прыёмная сям’я. Пакуль жа чыноўнікі ад адукацыі лічаць нямэтазгоднай паездку Вікі ў Італію. У прыватнасьці, намесьніца міністра адукацыі Тацяна Кавалёва ў інтэрвію БелаПАН спасылаецца на італьянскіх псыхолягаў, якія, нібыта, выказалі якраз такое меркаваньне.
Сама Віка Мароз і яе апякунка Алена Васілеўская ўсё яшчэ працягваюць спадзявацца, што ім удасца выехаць у Італію.
Кіраўнік прэсавай службы Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Аляксандар Цішчанка запэўніў:
“У нас няма, наколькі я валодаю сытуацыяй, ніякіх абмежаваньняў у дачыненьні Вікі Мароз”.
Да мінулага лета выхаванка Вялейскага інтэрнату Віка Мароз неаднойчы выяжджала ў Італію на вакацыі да сям’і Джуста-Барначын. Летась сямейная пара вырашыла не аддаваць сірату назад у інтэрнат. Цягам 20 дзён маці абодвух сужэнцаў хавалі беларускую сірату ў Альпах, аднак урэшце вымушаны былі вярнуць. Пры канцы мінулага году беларускія органы апекі ўладкавалі Віку ў сям’ю жодзінцаў Васілеўскіх. Разам зь дзяўчынкай у гэтай сям’і выхоўваецца і ейны родны брат. Італьянцы запрасілі і сёлета Віку разам з прыёмнай маці Аленай Васілеўскай ў Кагалета, але 2 жніўня быццам бы з-за фармальнасьцяў з дакумэнтамі ім не ўдалося вылецець у Італію.