На гэты раз удзельнікі акцыі пратэставалі супраць спробаў беларускіх уладаў дэмантаваць парабалічныя спадарожнікавыя антэны, якія зьяўляюцца для тысячаў беларусаў крыніцай альтэрнатыўнае інфармацыі. Распавядае Віктар Загрэба, адзін з каардынатараў акцыі:
“Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю сталі ўжо традыцыйнымі для Кіева. На гэты раз мы выбралі тэму тэлебачаньня, тэму барацьбы рэжыму Лукашэнкі і беларускіх органаў улады супраць спадарожнікавых “талерак”. Гэтая кампанія пачалася ў Беларусі спачатку ў абласных цэнтрах, цяпер ужо ў Менску. Яе мэтай паводле словаў экспертаў і журналістаў зьяўляецца зьмяншэньне ўплыву замежных тэлеканалаў, а таксама тэлеканалу “Белсат”, які павінен зьявіцца ў гэтым годзе”.
Удзельнікі акцыі прадэманстравалі мінакам, журналістам і ахове амбасады пэрформанс, які адлюстроўваў іх бачаньне сытуацыі ў Беларусі. Спачатку “звычайная беларуская сям’я” дзякуючы спадарожнікавым “талеркам” мае магчымасьць аглядаць розныя тэлеканалы. Потым прыходзіць міліцыянт і канфіскоўвае антэны. У беларусаў застаецца толькі БТ.
Удзельнікі акцыі паведамілі, што і далей будуць працягваць праводзіць тэматычныя пэрформaнсы, даносячы да ўкраінцаў інфармацыю пра актуальныя праблемы беларускага грамадзтва.
![Кіеў, пэрформанс у Дзень салідарнасьці зь сем’ямі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых](http://gdb.rferl.org/82EB50A9-5F91-4230-ADFA-A573E2560C0F.JPG)
![Кіеў, пэрформанс у Дзень салідарнасьці зь сем’ямі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых](http://gdb.rferl.org/C06AAE09-A250-48F4-B30B-0D2BA6D48D95.JPG)
![Кіеў, пэрформанс у Дзень салідарнасьці зь сем’ямі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых](http://gdb.rferl.org/E3A3D37B-6874-44C7-A7F0-83FCD8FBD4CC.JPG)
![Кіеў, пэрформанс у Дзень салідарнасьці зь сем’ямі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых](http://gdb.rferl.org/8F5F4BD2-D8EF-4856-AE6F-EE5A59BE0EF0.JPG)
![Кіеў, пэрформанс у Дзень салідарнасьці зь сем’ямі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых](http://gdb.rferl.org/F075D466-9DF9-40A7-8DAA-39E5C53CAF9D.JPG)
![Кіеў, пэрформанс у Дзень салідарнасьці зь сем’ямі беларускіх палітзьняволеных і зьніклых](http://gdb.rferl.org/6F077D00-68EF-411C-89E6-60ECCB35E2AA.JPG)