Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто расстраляны ў лесе пад Гомелем?


Радыё Свабода Сёньня Гомельская рэгіянальная кааліцыя Аб’яднаных дэмакратычных сіл аднавіла сваю працу. Найперш вырашана супольна зьвярнуцца ў абласны Савет з прапановай стварыць адмысловую камісію для высьвятленьня паходжаньня масавых пахаваньняў у лесе паблізу абласнога цэнтру.

Паводле звароту грамадзянаў, месцы масавага пахаваньня людзей выяўлены за два кілямэтры на паўднёвы ўсход ад Гомеля салдатамі 52-га спэцыялізаванага пошукавага батальёну Міністэрства абароны.

На паверхню падняты звыш трох дзесяткаў чалавечых парэшткаў. Многія чарапы ў з патыліцы прастрэлены. Адна з галоўных вэрсій – тут праводзіліся масавыя расстрэлы мірных жыхароў у гады сталінскіх рэпрэсіяў.

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы рэгіёну прапануюць уключыць у камісію абласнога Савету дэпутатаў двух сваіх прадстаўнікоў – Анатоля Ільінчыка і Юрася Глушакова. Апошні – гісторык, да нядаўняга часу быў навуковым супрацоўнікам абласнога краязнаўчага музэю, займаўся дасьледаваньнямі ваенных падзеяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG