Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што вы ведаеце пра Эўфрасіньню Полацкую?


Радыё Свабода На гэтае пытаньне адказвалі гарадзенцы, зь якімі размаўляў наш карэспандэнт.

Дзяўчына: “Яна была першаасьветніцай, перапісвала кінгі й займалася пашырэньнем асьветы. Таксама былі паходы ў Ерусалім, паломніцтвы”.

Яе сяброўка: “Існаваў крыж Эўфрасіньні Полацкай, які зрабіў Лазар Богша. Ён не захаваўся, толькі копія яго ёсьць. У гады вайны фашысты яго дзесьці загубілі, ён быў страчаны і зьнік. Яна жадала ўсё сваё жыцьцё ажыцьцявіць паломніцтва ў Ерусалім, пабачыць мошчы сьвятыя. Яна гэта зрабіла і на адваротным шляху загінула. Не, памерла…”

Малады спадар: “Я лічу, што Эўфрасіньня Полацкая — гэта адзін з сымбалеў, якім спрабуюць сёньня аб’яднаць Беларусь у адно грамадзтва. Пакуль што мы не знайшлі такіх аб’яднаўчых момантаў, а гэта адна з маленькіх дэталек, зь якіх грамадзтва павінна рана ці позна пабудавацца. Увогуле, з хрысьціянства пачалася культура Сярэднявечча, і мне здаецца, што мы сёньня прыблізна на такім жа ўзроўні, трэба пачынаць з хрысьціянства”.

Спадар: “Яна была сьвятая, адукаваная жанчына, якая адукоўвала Беларусь. На сёньняшні дзень такіх жанчын вельмі мала”.

Спадар: “Гэта сьвятая зямлі беларускай, жыла яна даўно, гэта ХІІ стагодзьдзе, па-мойму, наколькі памятаю. Калі яна памерла, яе абвясьцілі сьвятой, прызналі ёю. Потым яе мошчы пры саветах разбурылі, выставілі на зьнеслаўленьне, будзем казаць, па-іншаму гэта не назавеш. Ну, а цяпер усё спрабуюць вярнуць на кругі свае”.

Ягоны прыяцель: “Крыж Эўфрасіньні Полацкай існаваў, але ён зьнік, і дагэтуль яго няма. Хаця быццам бы ў Маскве знаходзіцца. Так што нашыя браты нам дапамагаюць…”

Маладзён: “Жыла яна ў Полацку, дакладна памятаю. Памятаю, што царкву там яна пабудавала, ці ў яе гонар пабудавалі. А вось у якія гады, дакладна ня памятаю, хутчэй гэта быў адзінаццаты век. Яшчэ памятаю, што паход у Ерусалім яна арганізавала”.

Маладзён: “Помню, што яна была манашкай першай, помню, што ўцякла з дому. Яна займалася вельмі добрай дзейнасьцю, дапамагала людзям, кнігі перапісвала, — і гэта ўсё, што я ведаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG