Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнобыльскі шлях 2007: Онлайн-рэпартаж


Радыё Свабода <embed title="Online clocks for your website, blog, myspace" src="http://www.respectsoft.com/onlineclock/onlineclock.swf?timezone_id=41&ccolor=red" quality="high" wmode="transparent" bgcolor="#ffffff" width="88" height="31" align="left" allowScriptAccess="sameDomain" type="application/x-shockwave-flash" pluginspage="http://www.macromedia.com/go/getflashplayer" /> *



22:30 На гэты момант з Цэнтральнага РУУС выйшла 5 чалавек, якіх затрымалі пасьля “Чарнобыльскага шляху”. Ля пастарунку стаяць яшчэ 60 ўдзельнікаў акцыі i чакаюць, пакуль выпусьцяць іншых людзей. На затрыманых не складалі пратаколы, толькі ўзялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі, перапісалі прозьвішчы. Таму хутчэй за ўсё судоў пасьля акцыі ня будзе. Невядома, чаму прынятае такое рашэньне. Магчыма, улады ня хочуць прыцягваць увагу да інцыдэнту. Сярод затрыманых ёсьць непаўналетнія, але іхных бацькоў пакуль не выклікаюць.

22:00 На гэты момант 16 затрыманых удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху” знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС.

21:30 Як адбываліся затрыманьні. Аповед сьведкі:



21:20 Вядомыя імёны наступных затрыманых (паводле www.salidarnasc.org): 1. Шамкаловіч Юры (1974 г.н.) 2. Атакулава Людміла 3. Сьпірін Іван 4. Краснова Кацярына 5. Галіцкая Кацярына 6. Сяргеенка Мікалай 7. Лісіенка Алесь 8. Сергееў Уладзімер 9. Вяткоўскі Вечаслаў 10. Сакалоўскі Валянцін 11. Прэнін Алесь 12. Прасенкоў Васіль 13. Рамашкевіч Кацярына 14. Сеўцова Юлія

• Удзел у Чарнобыльскім шляху прынялі людзі рознага веку і заняткаў: студэнты і моладзь, прадстаўнікі інтэлігэнцыі, працоўныя, ліквідатары аварыі, пэнсіянэры. Яны трымалі ў руках сьцягі і транспаранты, скандавалі лёзунгі. З удзельнікамі шэсьця гутарыла Галіна Абакунчык:



• Ліквідатар Чарнобыльскай аварыі Міхась Кавалькоў з Бабруйску патлумачыў “Свабодзе” свой удзел у “Чарнобыльскім шляху”.



21:19 Паводле папярэдняй інфармацыі, больш за 20 затрыманых удзельнікаў акцыі разьвезьлі ў райаддзелы Цэнтральнага і Савецкага раёнаў.

• Каля капліцы карэспандэнту “Свабоды” адна з ўдзельніц “Чарнобыльскага шляху” патлумачыла, чаму яна прыняла ўдзел у акцыі:



Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск

20:54 Па вуліцы Карастаянавай у кірунку Чарнобыльскай капліцы паехалі два аўтазакі й міліцэйскі газік.

20:45Байцы спэцназу міліцыі ачапілі натоўп людзей ля “Макдональдзу” на вуліцы Максіма Багдановіча і пачалі іх брутальна зьбіваць. Людзей зьбіваюць і кідаюць у аўтобусы. Моладзевыя актывісты кажуць, што затрымана ўжо больш за 20 чалавек, затрыманьні працягваюцца. Любоў Лунёва:



20:45 На вуліцы Сурганава насупраць “Макдоналдзу” канфлікты з АМОНам перарасьлі ў сутычкі. "Чорнакашульнікі" зрабілі спробу затрымаць маніфэстантаў, якія адмовіліся згарнуць бел-чырвона-белы сьцяг. Людзі скандуюць “Фашысты”. Амонаўцы спрабуюць атачыць частку маніфэстантаў. Сутычкі былі выкліканыя спробай затрымаць групу маніфэстантаў, што вярталіся зь мітынгу. Паводле нашай інфармацыі, затрыманы Юрась Зяньковіч. Людзей, як дровы, укідваюць у аўтобусы. Падагнаны аўтазак. Моладзь скандуе “Радзіма. Свабода”. У сутычцы пацярпеў Анатоль Лябедзька, які спрабаваў ратаваць затрыманых. (nn.by)

20:42 Паводле інфармацыі сябраў Моладзі БНФ, пасьля “Чарнобыльскага Шляху “ затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі па імені Інакеньці Марцінас-Сакалоўскі. Яго зьвезьлі ў аўтамабілі, і далейшы лёс пакуль невядомы. Любоў Лунёва:



20:35 Спэцназаўцы прымушаюць людзей, якія вяртаюцца ў горад, прыбраць сымболіку. Людзі скандуюць “Ганьба” і “Жыве Беларусь”. Затрыманьняў пакуль не назіралася. (nn.by)

Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск

20:30 Сіўчык: адметнасьць сёлетняй акцыі – актыўны ўдзел моладзі. Зь Вячаславам Сіўчыкам гутарыць Ганна Соўсь:



20:20 Байцы спэцназу міліцыі схапілі некалькі маладых людзей. Перадае Любоў Лунёва:



20:15 Імправізаваны мітынг скончыўся. Людзі не разыходзяцца. Перадае Любоў Лунёва:



20:15 Ля Чарнобыльскай капліцы адбыўся кароткі памінальны мітынг – без гукаўзмацняльнай апаратуры, канфіскаванай раней міліцыяй ля Акадэміі навук. Акадэмік Іван Нікітчанка зачытаў рэзалюцыю аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” з сацыяльнымі, палітычнымі і экалягічнымі патрабаваньнямі.

20:00 Каля Чарнобыльскай капліцы пачаўся жалобны мітынг. Першым трымае слова старшыня аргкамітэту “Шляху” прафэсар Нікітчанка. (nn.by)

19:54 Каля траціны ўдзельнікаў маршу ўжо ля Чарнобыльскай капліцы. У гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” пісьменьніца Вольга Іпатава зазначыла: “Я ўдзельнічала амаль ва ўсіх “Чарнобыльскіх Шляхах”. Раней ведала амаль усіх удзельнікаў у твар. Цяпер бачу шмат новых твараў. Вельмі радуе, што гэта маладыя людзі”.

19:50 Галава калёны дайшла да капліцы. Перадае Любоў Лунёва:



19:50 Зьміцер Хведарук, актывіст незарэгістраванага Маладога Фронту, кажа, што сёньня апошняя акцыя, калі МФ ідзе на Бангалор. (nn.by)

19:45 За маніфэстацыяй назіралі дыпляматы краінаў Эўрасаюзу і ЗША. Камэнтар кіраўніка аддзяленьня швэдзкага пасольства Эрыксан: не настолькі істотна, колькі людзей выйшла, галоўнае, што людзі засьведчылі гатоўнасьць выходзіць. Прыемна, што сярод людзей пануе такі пазытыўны настрой. (nn.by)

19:40 Сяргей Скрабец: Каб даведацца праўду пра Чарнобыль, трэба памяняць уладу. Разам з дэманстрантамі ў калёне ідзе Ганна Ганна Соўсь:



19:40 Калёна падышла да плошчы Бангалор. Колькасьць удзельнікаў маніфэстацыі вырасла прынамсі да 10 тысяч чалавек. (nn.by)

Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск

19:30 На думку Сяргея Калякіна акцыя праходзіць пазытыўна. Дзеяньні міліцыі толькі надаюць ёй дынамізму, разаграваюць моладзь, дадаючы ёй азарту. (nn.by)

19:27 Пачатак калёны набліжаецца да Чарнобыльскай капліцы, што месьціцца ля вуліцы Карастаянавай. Хвост калёны яшчэ ў раёне скрыжаваньня вуліцаў Сурганава і Якуба Коласа. Паводле некаторых падлікаў, колькасьць удзельнікаў можа дасягаць 10 тысяч чалавек. Камандзір АМОНу Юры Падабед на пытаньне карэспандэнта “Свабоды” пра колькасьць удзельнікаў акцыі адказаў, што ня бачыць аніводнага. Сярод лёзунгаў, што нясуць людзі, ёсьць такія: “Будуючы новую АЭС, згадайце памылкі мінулага”, “Мы супраць ядзернага рэактару”. На адной дзяўчыне, якая ідзе ў групе пад анархісцкімі сьцягамі, зьверху апрануты купальнік, а на целе надпіс: “Не АЭС!”

Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск

19:25 Віктар Івашкевіч пазытыўна ацэньвае сёньняшні “Чарнобыльскі шлях”, адзначае высокую мабілізацыю людзей. Прыкра толькі, кажа ён, што міліцыя парушыла ранейшыя дамоўленасьці — абяцала выдзеліць паласу руху для праходу маніфэстантаў. (nn.by)

Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск

19:20 Міліцыя выціснула дэманстрантаў з праезнай часткі на ходнікі. Перадае Ганна Соўсь:



19:20 Дэманстрацыя падыйшла да вуліцы Бяды. Каля ўнівэрсаму “Рыга” за дэманстрацыяй назірае натоўп людзей. Яны вітаюць маніфэстантаў, фатаграфуюць на мабільнікі. (nn.by)

19:15 Пад’ехалі два дзясяткі міліцэйскіх машынаў, ізноў выціснулі людзей на тратуар. (nn.by)

Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск

19:12 Сяргей Калякін, палітык: “У Беларусі цяпер палітычны і экалягічны чарнобыль, і “Чарнобыльскі Шлях” - патрабаваньне пазбавіцца ад аднаго і ад другога”. Аляксандар Ваўчанін, ліквідатар: “Ліквідатары прыйшлі, каб памянуць загіблых і каб нагадаць, што ў жывых ліквідатараў нельга забіраць ільготы”

19:11 Ля скрыжаваньня вуліц Якуба Коласа і Сурганава ўзьнік канфлікт між удзельнікамі Чарнобыльскага Шляху і міліцыяй. Міліцыянты спрабавалі перашкодзіць людзям рухацца па праезнай частцы і пачалі выхопліваць з калёны маладых людзей. Адбылася сутычка маніфэстантаў зь міліцыянтамі. Выхапленых удалося адбіць, міліцыянты адступілі. Пасьля гэтага людзі на знак пратэсту выйшлі на праезную частку. Цяпер калёна заняла палову дарогі. Таксама былі заўважаныя людзі, якія спрабавалі ўчыніць бойкі з дэманстрантамі.

19:09 На чале калёны нясуць вялікую чорную расьцяжку “Чарнабыльскі шлях”. Пасьля вуліцы Якуба Коласа ачапленьне і міліцэйскія машыны выціснулі людзей на ходнікі. Сярод тых, хто ідзе на чале калёны - Івашкевіч, Вячорка, Сіўчык, Сідарэвіч, сьвятар Леанід Акаловіч. “Чарнобыльскі звон” нясе Павал Батуеў. (nn.by)

Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск

18:55 “Чарнобыльскі шлях” скіроўваецца па вуліцы Сурганава ў бок Чарнобыльскай капліцы. Перад калёны набліжаецца да вуліцы Якуба Коласа, зад яшчэ знаходзіцца на скрыжаваньні праспэкту і Сурганава. Як толькі ўтварылася калёна, стала рэзка большаць колькасьць людзей. Іх колькасьць пераўзышла пяць, а можа быць і сем тысячаў чалавек. Маніфэстантаў так шмат, што яны заблякавалі рух на дзьвюх палосах вуліцы Сурганава. Скандуюць “Жыве Беларусь”, “Свабоду палітвязьням”. Амонаўцы аднавілі рух па адным з бакоў праспэкту Скарыны, па другім баку рух усё яшчэ спынены. (nn.by)

18:50 Дэманстранты выйшлі на праезную частку вуліцы Сурганава. Перадае Ганна Соўсь:



18:47 У раёне Акадэміі мастацтваў кардонам амонаўцаў перакрыты рух у бок Бібліятэкі, у тым ліку і для машынаў. Усіх скіроўваюць на вуліцу Сурганава. Утварыўся вялізны затор. (nn.by)

Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск

18:45 Калёна ўдзельнікаў “Чарнобыльскага шляху” рушыла ад Акадэміі навук па вуліцы Сурганава ў бок пляца Бангалор. Удзельнікі шэсьця занялі палову праезнай часткі. Наперадзе калёны ідзе група моладзі, якая ўтварыла сымбалічную кампазыцыю. Адны апранутыя ў блакітныя балахоны, і трымаюць у руках белую тканіну. Другія апранутыя ў жоўтыя балахоны, і трымаюць чорную тканіну. Першыя сымбалізуюць надзею і жыцьцё, а другія – радыяцыю і сьмерць. Па палове праезнай часткі.

18:45 Мілінкевіч знаходзіцца ля Акадэміі Навук. Раздае аўтографы і фатаграфуецца. Ён адмовіўся ісьці на Бангалор. (nn.by)

Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск Чарнобыльскі шлях 2007, Менск

18:40 Людзі па ходніках рухаюцца да плошчы Я.Коласа да Акадэміі Навук. Перадае Любоў Лунёва:



18:37 Юрась Зяньковіч заклікаў усіх ісьці да Чарнобыльскай капліцы. Людзі пачынаюць па тратуарах рухацца ў бок вуліцы Сурганава. (nn.by)

18:36 Затрыманая гукаўзмацняльная тэхніка. Людзі падцягваюцца. Ёсьць сьцягі анархістаў, сьцягі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, большасьць — бел-чырвона-белых. Уся плошча ля Акадэміі навук запружана людзьмі. Пайшлі папярэджаньні, што за парушэньне парадку, будуць прымененыя спэцсродкі. (nn.by)

18:34 У Курапатах ладзіцца кароткі мітынг-рэквіем памяці ахвяраў Чарнобылю, арганізаваны сябрамі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Ля галоўнага курапацкага крыжа пад бел-чырвона-белымі сьцягамі сабраліся каля 50 чалавек. Зачыталі ліст ад лідэра КХП БНФ Зянона Пазьняка. Выступіў намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі. Удзельнікаў мерапрыемства здымаюць на відэа людзі ў цывільным. Напярэдадні сябры КХП БНФ адмовіліся ад прапановы ўладаў далучыцца да “Чарнобыльскага Шляху” і прасілі права на шэсьце ад Купалаўскага сквэру да Кастрычніцкага пляцу .

18:31 Паводле арганізатараў акцыі, ля Акадэміі навук сабраліся 5-6 тысяч чалавек. Міліцыянты не дазволілі пранесьці гукаўзмацняльную апаратуру і папярэджваюць, каб удзельнікі акцыі ішлі да плошчы Бангалор. Яны нагадваюць праз мэгафоны, што мітынг ля Акадэміі навук забаронены, і калі ён будзе ладзіцца, супраць удзельнікаў будзе ўжытая фізычная сіла.

18:30 Вячорка: Ля Акадэміі Навук сабралося 5-6 тысячаў чалавек. Перадае Ганна Соўсь:



18:26Пачатак калёны, што ідзе па праспэкце, падышла да Акадэміі навук. Агульную колькасьць людзей можна ацаніць у некалькі тысяч чалавек. У руках трымаюць партрэты Зьмітра Дашкевіча.(nn.by)

18:20 Валянціна Палевікова заклікала прысутных на плошчы Я.Коласа рухацца да Акадэміі Навук. Перадае Любоў Лунёва:



18:19 Сьцягоў ля Акадэміі навук паболела. Ля Акадэміі — каля 700 чалавек. Моладзь у жоўтых накідках з рэсьпіратарамі і надпісы “Чарнобыльскі шлях”. Шмат людзей выходзіць з мэтро. (nn.by)

18:15 Плошча Якуба Коласа ачэпленая міліцыяй і спэцназам. Перадае Любоў Лунёва:



18:13 У калёне, што рухаецца па праспэкце, ужо сабралася каля 2000 чалавек. Яна ўвесь час расьце па набліжэньні да Акадэміі Навук. Маладафронтаўцы раздаюць самаробныя сьцяжкі. (nn.by)

18:10 Ля Акадэміі навук зьявіліся палітыкі Андрэй Саньнікаў, Станіслаў Багданкевіч, Віктар Івашкевіч (адзін з заяўнікаў акцыі), Сяргей Скрабец, паэт Генадзь Бураўкін, лідары Моладзі БНФ Франак Вячорка і Алесь Каліта. Сабраліся больш за тысячу чалавек, пераважна моладзь. Падыходзяць новыя людзі. Шмат сьцягоў: бел-чырвона-белыя, сьцягі беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў, сьцягі Менску, сьцягі з джынсавай тканіны. Дачка палітзьняволенага экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна – Вольга – трымае плякат “Свабоду Казуліну”.

18:05 Ля Акадэміі Навук некалькі сотняў чалавек. Ганна Соўсь перадае зь месца падзеяў:



18:00 Каля Акадэміі навук распачалася ўстаноўка сцэны. Выстаўленая варта зь ліку дружыны. Зьявіліся каля дзесяці сьцягоў, транспаранты. Тутака прысутнічаюць Віктар Івашкевіч, Анатоль Сідарэвіч зь ліку арганізатараў шэсьця. (nn.by)

17:50 На праспэкце Незалежнасьці ад пляца Якуба Коласа да скрыжаваньня з вуліцай Дарашэвіча стаіць натоўп людзей. Такі самы натоўп на супрацьлеглым баку праспэкту. Таксама людзі, якія ня ведалі пра месца збору ля Акадэміі навук, стаяць ад крамы “Лянок” амаль да вуліцы Казлова.

17:50 Каля Акадэміі больш за 100 чалавек, увесь час падыходзяць новыя. Сярод вядомых асобаў – палітык Валеры Фралоў, прафэсар, акадэмік Іван Нікітчанка, дачка Алеся Адамовіча Натальля. Многія маладыя людзі адзелі майкі з надпісам “Чарнобыльскі шлях”.

17:50 ЦУМ, музычная крама «Праспэкт», унівэрсам «Сталічны», букмэкерская кантора ў пераходзе станцыі мэтро «пл. Якуба Коласа», крамы «Іў Рашэ» ды «Эўраопт», «Бэргхаўс» ды «Фуджыфільм» не працуюць сёньня пасьля 16-ай гадзіны па "тэхнічных прычынах". (forum.tut.by)

17:45 Арганізатары маніфэстацыі знаходзяцца ля ЦУМУ. Кажуць, каб ішлі да Філармоніі. (nn.by)

17:44 Ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта ўзмоцненая ахова, мінакам не дазваляюць ісьці па прылеглых да будынка ходніках. “Цэнтральны” гастраном і “МакДональдз” не працуюць.

17:40 Людзі стаяць ля Лідо і ля ЦУМУ. Там і там па 50 чалавек. Палітыкаў пакуль няма. (nn.by)

17:39 Ля Акадэміі навук некалькі дзясяткаў чалавек. Пакуль арганізатараў “Чарнобыльскага шляху” няма. Паркоўка насупраць Акадэміі забароненая, там знаходзяцца аўтамабілі міліцыі. Крамы й кавярні ў раёне Акадэміі навук працуюць.

17:30 Усе крамы і кавярні ў раёне пляца Якуба Коласа закрытыя.

17:25 Пляц Якуба Коласа пусты. Усе падыходы да пляцу перакрытыя міліцыяй і людзьмі ў цывільным, якія стаяць ланцугамі. Выхады з мэтро таксама перакрытыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG