Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тысяч жураўлікаў-арыгамі за вызваленьне Зьмітра Дашкевіча


Радыё Свабода Праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" ("Міжнародная амністыя") заклікала сваіх прыхільнікаў даслаць дзесяць тысяч папяровых жураўлікаў (арыгамі) міністру ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімеру Навумаву дзеля вызваленьня беларускага палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.

Паводле паданьня, калі зрабіць тысячу жураўлікаў-арыгамі, жаданьне здзейсьніцца. Папяровыя жураўлікі пасьля другой сусьветнай вайны сталі сымбалем міру.

“Сёння мы жадаем, каб у Беларусі была адноўленая свабода слова, і каб неадкладна і безумоўна былі вызваленыя тыя, хто быў арыштаваны за мірнае выказванне сваіх поглядаў. У прыватнасьці, мы заклікаем вызваліць моладзевага апазыцыйнага лідэра Зьмітра Дашкевіча”,– зазначаецца ў паведамленьні Міжнароднай амністыі.

Зьміцер Дашкевіч 1 лістапада 2006 году быў засуджаны на паўтара гады турмы за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

"Міжнародная амністыя" прызнала Дашкевіча вязнем сумленьня.

Як рабіць жураўлікаў-арыгамі, можна паглядзець тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG