Гэта песьня “Бяз слоў”, адмыслова напісаная Кубай Падольскім з гурту “Triquetra” і запісаная польскімі зоркамі для рэклямы канцэрту “Салідарныя зь Беларусьсю” (слухаць):
Знанаму беларускаму рэпэру Амбасадару Кроў з гурта “Чырвоным па белым”, аднак, такі падыход не падабаецца. Ён лічыць, што беларускія выканаўцы павінны сьпяваць уласныя песьні:
“Польскія музыкі няхай бы выконвалі свае песьні, а беларускія – свае. Боб Марлі гэта асоба сусьветнавядомая, але яна ня мае ніякага дачыненьня да Беларусі”.
Галоўныя арганізатары канцэрту – польскае тэлебачанье, арганізацыя “Свабодная Беларусь”, аднак, кажуць, што галоўная мэта імпрэзы – прыцягнуць увагу як мага большай колькасьці палякаў, таму выкарыстаньне ў канцэрце матываў творчасьці Боба Марлі абсалютна абгрунтаванае. Вось што сказаў нашаму радыё Куба Міхалоўскі – адзін зь лідэраў ініцыятывы “Свабодная Беларусь”:
“Рэгі – гэта музыка свабоды і міру, гэта пазытыўная музыка, бо мы ня хочам, каб канцэрт быў сумны, ня хочам паказваць, што ўсё дрэнна, але наадварот – як можа быць лепей. Сёлета выступяць больш польскіх музыкаў, але варта памятаць, што ўсё гэта адбываецца пад адзіным агульным лёзунгам “Дэмакратыя і свабода Беларусі!”.
Пачатак канцэрту – у нядзелю а 21-й паводле менскага часу на Замкавым пляцы ў Варшаве. Трансьляцыя: “TVP1”, “Polonia”.