Сяргей Новік-Пяюн пражыў амаль 90 гадоў. У 20 гадоў ён трапіў у першае палітычнае выгнаньне на Польскае Памор''е. У 1929-м, на трэці год высылкі, Сяргей Новік напісаў свае знакамітыя "Зорачкі". Прычым, спачатку нарадзілася музыка. Ня ўсе, напэўна, ведаюць, што ўпершыню надрукаваная песьня была пад назваю "На выгнаньні". У 30-я гады яна была вельмі папулярнай сярод рэвалюцыйнай моладзі, яе сьпявалі палітзьняволеныя ў турмах. Менавіта пасьля "Зорачак" Янка Купала назваў Сяргея Новіка Пеюном... Потым у жыцьці паэта быў Баранавічкі астрог, Каўдычаўскі лягер сьмерці, Калыма. Толькі ў 1958-м яго рэабілітавалі.
Слухаць:
![](http://gdb.rferl.org/32A61C38-3A9C-4E77-8787-77DB8BC771C4.JPG)
![](http://gdb.rferl.org/86433A46-780A-4E90-9105-4DE973DC00C5.JPG)
![](http://gdb.rferl.org/EC63B41F-B5E0-4216-A447-775BFBF10FAC.JPG)
Слухаць: