Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: суд аштрафаваў актывіста Саюзу палякаў


Радыё Свабода Сёньня ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні адбыўся судовы працэс паводле крымінальнай справы Мечыслава Яскевіча — аднаго з кіраўнікоў не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў. Суд прызнаў Яскевіча вінаватым у зьбіцьці мужчыны на тралейбусным прыпынку тры месяцы таму і прысудзіў штраф — 1 мільён 240 тысяч рублёў. Акрамя таго, спадар Яскевіч павінен заплаціць пацярпеламу 500 тысяч рублёў — як маральную кампэнсацыю.

Паводле пракурора Часнойць, пасьля бойкі зь Яскевічам у пацярпелага Сабка былі выцятыя некаторыя месцы, але разладу здароўя ня здарылася. Сам Яскевіч усё адмаўляў — ён заявіў, што супраць яго зладзілі правакацыю. Выслухаўшы паказаньні ўсіх сьведкаў, адвакат Уладзімер Кісялевіч зазначыў:

Кісялевіч: “Я, як ягоны абаронца, думаю, што пазыцыя Яскевіча наконт таго, што яго перасьледуюць, была абгрунтаваная ў судзе, паколькі і ён сам, і сьведкі гаварылі, што за апошнія гады яго неаднаразова перасьледавалі з палітычных матываў — за яго дзейнасьць у Саюзе палякаў, за тое, што ён сапраўды займае актыўную грамадзкую і палітычную пазыцыю”.

Пацярпелы — рабочы прадпрыемства “Горадня Азот” Ігар Сабко. Ён некалькі разоў зазначаў у судзе, што таксама паляк, але не заўважаў з-за гэтага ніякага перасьледу. А вось што сказала кіраўніца Саюзу палякаў Анжаліка Борыс, якая выступала ў судзе як сьведка з боку Мечыслава Яскевіча:

Борыс: “Для яго абароны сабралі каля тысячы подпісаў, яны зьбіраліся ня толькі ў Горадні. І людзі прыйшлі падтрымаць яго. Ну, а так нашая арганізацыя функцыянуе — хаця я не магу сказаць, што нас зусім не чапаюць, таму што нельга назваць вось гэтую сытуацыю нармальнай, калі адносна людзей робяцца такія брутальныя правакацыі”.

Прыхільнікі Мечыслава Яскевіча пасьля працэсу пачалі зьбіраць перад будынкам суду грошы, каб дапамагчы яму сплаціць штраф. Справу Яскевіча разгледзела судзьдзя Жана Верхась.

На здымку: Мечыслаў Яскевіч каля Кастрычніцкага райсуду Горадні

Гл. таксама:

У Горадні пачаўся суд над актывістам Саюзу палякаў

Крымінальная справа супраць актывіста Саюза палякаў

Горадня: У 14:30 пачнецца суд над Мечыславам Яскевічам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG