Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пакаралі Беларусь за Іран


ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускага дзяржаўнага канцэрну "Беларусьнафта" – за яго дзейнасьць у Іране, паведаміў у аўторак Дзярждэпартамэнт ЗША.

У 2007 годзе Беларусьнафта распачала праект, вартасьцю паўмільярда даляраў, па распрацоўцы іранскага нафтавага радовішча "Джафэйр".

Пастанова Кангрэсу ЗША ад 1996 году прадугледжвае санкцыі супраць усіх кампаніяў, што інвэстуюць звыш 20 мільёнаў даляраў у іранскую нафтагазавую галіну. Вашынгтон мяркуе, што Тэгеран выкарыстоўвае свае даходы ад нафтаздабычы для фінансаваньня праграмы па распрацоўцы ядзернай зброі.

Нават калі Беларусьнафта цяпер не вядзе камэрцыйнай дзейнасьці ў ЗША, яе магчымасьць працаваць на амэрыканскім рынку ў будучыні – будзе абмежаваная, – заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тоўнэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG