Магілёўскі абласны суд пакараў 22-гадовую Юліяну Малачкову з Бабруйску «хатняй хіміяй», інкрымінаваўшы ёй «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
Як паведаміла выданьне «Наша ніва», паводле ч. 1 артыкулу 361‑4 Крымінальнага кодэксу яе пакаралі «хатняй хіміяй».
У праваабарончым цэнтры «Вясна» адзначылі, што вырак Юліяне Малачковай вынесьлі ў 2026 годзе, а 25 верасьня яе ўключылі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай дзейнасьці». Праваабаронцы дэталяў выраку не паведамляюць.
YouTube-канал зь вершамі Ціханоўскага ўнесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс
У сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў улады Беларусі дадалі яшчэ 8 старонак у сацсетках
- OfficeBLRinCZE (Instagram)
- Sufliadka (Instagram)
- SweetLanaBy (TikTok)
- Tihanovski_stihi (YouTube)
- Генадзь Коршунаў (Facebook)
- Глеб Блэкович (Facebook)
- ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!! (TikTok)
- Мария Гриц (Facebook)
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 12 зьняволеных
- Андрэй Аўсяньнікаў
- Павел Бажко
- Віталь Галавач
- Ільля Галыгін
- Яўген Дзеруноў
- Віталь Дзямідчык
- Арцём Меркель
- Анатоль Міндзіяраў
- Дзмітрый Рудакоў
- Максім Сяменчанка
- Андрэй Ціўкоў
- Жанна Яскулд
Цяпер у Беларусі 888 палітвязьняў, пра якіх вядома праваабаронцам «Вясны».
Чаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году складае ня менш за 500 тысяч.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» на 2 кастрычніка 2026 году прызнаў палітвязьнямі 876 незаконна асуджаных грамадзян, а праваабарончая ініцыятыва dissidentby — 934.
Форум